Звязда (Пухавіцкі раён)
Вёска
Звязда
|
Звязда́[1] (трансліт.: Zviazda, руск.: Звезда; раней Чырво́ная Звязда́; да 1920-х — Шарыя Мыслі) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блонскага сельсавета. Месціцца за 3 км на поўнач ад Мар’інай Горкі, 46 км ад Мінска, 6 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1889 годзе маёнтак Шарыя Мыслі ў Навасёлкаўскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, уласнасць дваранкі рыма-каталіцкага веравызнання Шабуні Ядвігі Эдуардаўны, было 222 дзесяціны зямлі[2].
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы.
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Уласнасць нацыяналізавана, створана сельскагаспадарчая камуна Чырвоная Звязда. Мела 200 гектараў ворыва, дзейнічалі клуб, сталовая. У 1922 годзе працавала школа 1-й ступені. Пасля камуна пераўтворана ў калгас, з 1935 года вёска.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Ад колішняга фальварка часткова захаваліся старыя алеі, магчыма, рэшткі саду[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1908 год — 1 двор, 14 жыхароў[4]
- 1917 год — 1 двор, 33 жыхары, усе беларусы[5]
- 1926 год — 68 жыхароў
- 1960 год — 203 жыхары
- 2002 год — 22 двары, 34 жыхары
- 2009 год — 20 жыхароў
- 2019 год — 22 жыхары[6]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Каму́на
- ↑ Памяць 2003, с. 98.
- ↑ https://globustut.by/zvezda/index.htm
- ↑ Ярмоловичъ В. 1909, с. 129.
- ↑ Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 101.
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 24 красавіка 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Звязда // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 145. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Ярмоловичъ В. С. Списокъ населенныхъ мѣстъ Минской губерніи. — Минскъ: Изданіе Минскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1909. — 231 с.
- Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) / Центральное Статистическое Бюро Б.С.С.Р.. — Минск: Белтрестпечать, 1924.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх