Зміцер Апанасовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зміцер Мар’янавіч Апанасовіч
Мянушка Тэрор
Дата нараджэння 15 жніўня 1989(1989-08-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 сакавіка 2022(2022-03-26) (32 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць Батальён імя Кастуся Каліноўскага
Званне Камандзір адзялення
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Медаль Ордэна Пагоні

Зміцер Мар’янавіч Апанасовіч (укр.: Дмитро Мар’янович Апанасович; пазыўны — «Тэрор»; 15 жніўня 1989 года, Смаргонь, Гродзенская вобласць, БССР25 сакавіка 2022 года, Ірпінь, Кіеўская вобласць, Украіна) — баец-добраахвотнік беларускага батальёна імя Кастуся Каліноўскага, камандзір аддзялення, удзельнік баявых дзеянняў у перыяд поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну, атрымаў смяротнае раненне, абараняючы Кіеў. Пасмяротна ўзнагароджаны медалём «За баявыя заслугі». У яго гонар названы беларускі добраахвотніцкі батальён «Тэрор».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 15 жніўня 1989 года ў Смаргоні. У юнацтве захапіўся спортам: займаўся рукапашным боем і наведваў трэнажорную залу. Яшчэ адным захапленнем Змітра стала скандынаўская культура і міфалогія[1].

У 2013—2014 гадах праходзіў тэрміновую службу ў 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгадзе Сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь у Брэсце. Ведаў снайперскую справу.

Праз некалькі гадоў пасля дэмабілізацыі з’ехаў у Польшчу, дзе працаваў вадзіцелем-дальнабойшчыкам.

У 2020 годзе ненадоўга прыехаў Беларусь, дзе прыняў удзел у пратэстах супраць фальсіфікацыі выбараў прэзідэнта: з групай аднадумцаў назіраў за дзеяннямі сілавікоў, эвакуіраваў параненых. Калі ідэя мірнага пратэсту цалкам вычарпала сябе, але так і не выйшла на ўзровень сілавога супрацьстаяння, Зміцер вярнуўся ў Варшаву і працягнуў працаваць у сферы грузаперавозак.

Апошні раз прыязджаў у Беларусь наведаць бацькоў незадоўга да поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну.

24 лютага 2022 г. Зміцер знаходзіўся ў рэйсе ў Латвіі, адкуль тэрмінова вярнуўся ў Польшчу з намерам адправіцца абараняць Украіну. Аб прынятым рашэнні ён не паведаміў ні бацькам, ні сястры. З першай групай беларускіх добраахвотнікаў у сакавіку выехаў з Варшавы ў Львоў і адтуль у Кіеў, дзе стаў байцом беларускай роты, на аснове якой потым сфарміраваўся батальён імя Кастуся Каліноўскага.

У сілу наяўнага вайсковага досведу быў залічаны ў баявы ўзвод, атрымаў паскораную падрыхтоўку і ў якасці камандзіра аддзялення быў накіраваны ў горад Ірпень пад Кіевам на баявую задачу па забеспячэнні бяспекі мінамётнага разліку, а затым на ўзмацненне ўчастку фронту ў раёне ваеннага шпіталя. Першы бой беларускіх добраахвотнікаў доўжыўся больш за шэсць дзён.[2][3]

24 сакавіка па пазіцыі беларускіх добраахвотнікаў у Ірпені працавала расійская артылерыя, а таксама цяжкая бранятэхніка. Калі пачаўся абстрэл, Зміцер аддаў загад байцам свайго аддзялення адысці ў сховішча. У гэты момант дом, у якім знаходзіліся беларускія байцы, быў абстраляны з асноўнай 100-мм гарматы БМП-3. Зміцер, які сыходзіў апошнім, атрымаў цяжкае асколачнае раненне ў вобласць лапаткі. Стан удалося стабілізаваць. Пад бесперапыннымі абстрэламі ён быў дастаўлены ў шпіталь. Урачы амаль суткі змагаліся за жыццё ваяра, аднак раненне аказалася несумяшчальным з жыццём[4].[5]

25 сакавіка 2022 года Змітра «Тэрора» Апанасавіча не стала.[6][1]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Медаль «За баявыя заслугі» (2022, пасмяротна, Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны Украіны).[7][8]
  • Ордэн Пагоні (2022, пасмяротна, Рада Беларускай народнай рэспублікі).[9]

Ушанаванне[правіць | правіць зыходнік]

У гонар Змітра «Тэрора» Апанасовіча атрымаў назву беларускі добраахвотніцкі батальён «Тэрор».[1]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в Сказать матери о смерти сына. Интервью с другом погибшего добровольца | Новости Беларуси | euroradio.fm (руск.). euroradio.fm (15 жніўня 2022). Праверана 5 лютага 2024.
  2. Кулевіч, Руслан. «Верю, что он отправился в Вальхаллу». Погибший беларусский доброволец работал дальнобойщиком в Польше и оставил работу, чтобы защищать Украину . MOST Media (31 сакавіка 2022). Праверана 5 лютага 2024.
  3. «Родным сказал, что едет на работу»: Что известно о беларусах, которые воевали за Украину и погибли (руск.). the-village.me (16 мая 2022).
  4. Цензор.НЕТ. В боях под Ирпенем погиб белорусский доброволец Апанасович (руск.). Цензор.НЕТ (26 сакавіка 2022). Праверана 5 лютага 2024.
  5. Как погиб доброволец Дмитрий Апанасович? Рассказывают его соратники (руск.). Наша Ніва. Праверана 5 лютага 2024.
  6. Белорусские добровольцы рассказали, как сражался герой Дмитрий Апанасович . charter97.org. Праверана 5 лютага 2024.
  7. В Украине посмертно наградили белорусского добровольца | Новости Беларуси | euroradio.fm (руск.). euroradio.fm (17 чэрвеня 2022). Праверана 5 лютага 2024.
  8. Бойцы полка Калиновского получили украинские государственные награды (руск.). charter97.org. Праверана 5 лютага 2024.
  9. Рада БНР заснавала медаль «Пагоні». Ім узнагародзяць беларусаў, загінулых падчас пратэстаў і ва Украіне . Наша Ніва. Праверана 5 лютага 2024.