Батальён «Тэрор»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Батальён «Тэрор»
Эмблема батальёна
Эмблема батальёна
Гады існавання 2022 — ц.ч.
Краіна Украіна; Беларусь
Уваходзіць у ГУР МА Украіны, Беларускі добраахвотніцкі корпус
Тып сухапутныя войскі, пяхота
Дэвіз «Шляхце — гонар, рабам — жах!»
Войны расійска-ўкраінская вайна (з 2022)

Батальён «Тэрор» — воінскае падраздзяленне беларускіх добраахвотнікаў у структуры ГУР МА Украіны. Створаны ў 2022 годзе на пачатку расійскага ўварвання ва Украіну. Названы ў гонар камандзіра аддзялення Змітра «Тэрора» Апанасовіча, які загінуў пры абароне Ірпеня[uk].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У красавіку 2022 года ў складзе беларускага добраахвотніцкага батальёна імя Кастуся Каліноўскага была сфарміравана вучэбная рота, якая пасля перарасла ў батальён. Першыя публічныя заявы аб батальёне «Тэрор» у складзе палка Каліноўскага адносяцца да ліпеня 2022 года.

У жніўні 2022 года «Тэрор» выйшаў са складу палка Каліноўскага[1]. Начальнік штаба батальёна Радыён «Гена» Батулін патлумачыў гэтае рашэнне неабходнасцю павышэння баяздольнасці падраздзялення[2].

У верасні 2022 года МУС Беларусі прызнала інтэрнет-рэсурсы батальёна экстрэмісцкім фарміраваннем[3].

27 снежня 2022 года «Тэрор» афіцыйна аб’явіў аб сваім уваходзе ў склад Беларускага добраахвотніцкага корпуса ў якасці аднаго з яго асноўных падраздзяленняў[4].

Удзел у баявых дзеяннях[правіць | правіць зыходнік]

З красавіка 2022 года батальён удзельнічаў у ваенных аперацыях на поўдні Украіны, у прыватнасці — у вызваленні Херсоншчыны. Сярод найбольш значных выкананых баявых задач — узяцце байцамі батальёна стратэгічна важнай «Макдональдс» у раёне населеных пунктаў Андрэеўка і Благадатаўка, што дазволіла падраздзяленням ЗСУ правесці паспяховую аперацыю на левым беразе ракі Інгулец.

У складзе БДК байцы батальёна «Тэрор» ажыццявілі шэраг баявых  аперацый, сярод якіх начны рэйд у раёне Новай Кахоўкі[5]. У ходзе аперацыі штурмавыя групы фарсіравалі Днепр і дэсантаваліся на часова акупаваным левым беразе. Быў знішчаны варожы камандна-назіральны пункт, асноўныя будынкі базы, праціўнік панёс страты ў жывой сіле і тэхніцы[6].

Страты[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 2022 г. машына з байцамі батальёна «Тэрор» на Херсоншчыне была паражана мінай або снарадам. Кіроўца, беларус з пазыўным «Тэд», загінуў[7].

11 кастрычніка 2022 года загінуў парамедык з батальёна «Тэрор» Міхась Шавельскі «Юнгер»[8].

3 кастрычніка 2023 года Батальён «Тэрор» паведаміў аб тым, што загінулі яшчэ некалькі байцы батальёна. Колькасць загінулых і абставіны не паведамляліся[9].

Сімволіка[правіць | правіць зыходнік]

Эмблема батальёна мае форму варажскага (нарманскага) шчыта, дзе ў бел-чырвона-белым полі размешчана выява руны Тэйваз у чорным колеры. У верхняй частцы эмблемы знаходзіцца назва батальёна, узятая ў гонар загінуўшага ў баі Змітра «Тэрора» Апанасовіча.

Бел-чырвона-белае поле шчыта адсылае да колераў нацыянальнага сцяга Беларусі.

Чорны колер сімвалізуе ідэю нацыі, айчыны, роднай зямлі.

Руна Тэйваз, якая асацыюецца з сілай, перамогай, бітвай за справядлівасць, стылізавана пад загалоўную літару назвы батальёна.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Полк Калиновского сообщил о расколе в подразделении | Новости Беларуси | euroradio.fm (руск.). euroradio.fm. Праверана 20 жніўня 2023.
  2. Белорусский батальон "Террор": О наградах, Херсоне, Полке Калиновского и Беларуси - интервью(нявызн.). Праверана 20 жніўня 2023.
  3. МВД признало экстремистскими формированиями ресурсы Полка Калиновского, телеграм-каналы «Движ» и «Баста!»
  4. АСП Тэрор. Telegram. Праверана 20 жніўня 2023.
  5. https://t.me/war_hatred. Нова Каховка. Telegraph (6 сакавіка 2023). Праверана 20 жніўня 2023.
  6. БДК, Спецназ ГУР, ЗСУ / Ночной рейд Новой Каховки / Война в Украине Сегодня(нявызн.). Праверана 20 жніўня 2023.
  7. Наступ на Херсоншчыне: адзін забіты і пяць параненых беларусаў у батальёне «Тэрор»
  8. «Поўз дапамагаць параненаму, калі прыляцеў аскепак». Загінуў беларус-парамэдык з батальёну «Тэрор»
  9. Ва Украіне загінулі яшчэ некалькі беларускіх добраахвотнікаў

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]