Перайсці да зместу

Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Зміцер Бугаёў)
Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў
Дата нараджэння 12 студзеня 1929(1929-01-12)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 снежня 2017(2017-12-28)[1] (88 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Людміла Сінькова
Род дзейнасці літаратуразнавец, літаратурны крытык, выкладчык універсітэта, літаратар
Навуковая сфера літаратуразнаўства
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Член у

Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў (12 студзеня 1929, в. Сычык, Крычаўскі раён, Магілёўская акруга28 снежня 2017[2], Мінск) — беларускі літаратуразнавец і крытык[3]. Кандыдат філалагічных навук (1960)[3], прафесар.

Нарадзіўся 12 студзеня 1929 года ў в. Сычык Крычаўскага раёна Магілёўскай акругі.

У 1945—1948 вучыўся ў Магілёўскім педагагічным вучылішчы. У 1948—1952 у Магілёўскім педагагічным інстытуце[3]. У 1952—1955 у аспірантуры Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага.

У 1955-59 працаваў у Мазырскім педагагічным інстытуце[3], у 1959-64 у Інстытуце літаратуры АН БССР, з 1964 дацэнт БДУ[3], дзе выкладаў на філалагічным факультэце. Член беларускага ПЭН-цэнтра з 1989. Член СП СССР і Беларусі з 1961.

Бацька Людмілы Сіньковай. Памёр 28 снежня 2017 года ў Мінску[4]. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска (П-1, 135-/5/8)[5].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Друкаваўся з 1957[3]. Выступаў у друку па праблемах сучаснага літаратурнага працэсу, мастацкага майстэрства і стылю. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (т. 1-2, 1965-66)[3].

  • «Шчодрае сэрца пісьменніка» (1963)
  • «Паэзія Максіма Танка» (1964, 2003: 2-е выд.)
  • «Уладзімір Дубоўка» (1965)
  • «Максім Гарэцкі» (1968, 2003: 2-е выд.): першае, пасля часу замоўчвання, даследаванне творчасці Гарэцкага.
  • «Шматграннасць» (1970)
  • «Зброяй сатыры, зброяй праўды» (1971, 2004: 2-е выд.)
  • «Вернасць прызванню: Творчая індывідуальнасць Івана Мележа» (1977)
  • «Талент і праца» (1979)
  • «Чалавечнасць» (1985)
  • «Васіль Быкаў» (1987)
  • «Арганічнасць таленту» (1989)
  • «Спавядальнае слова» (2001)
  • «Служэнне Беларусі» (2003)

Зноскі

  1. а б Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 15 жніўня 2024.
  2. Памёр літаратурны крытык Дзмітрый Бугаёў. Наша Ніва (28 снежня 2017). Праверана 28 снежня 2017.
  3. а б в г д е ё Бугаёв Дмитрий Яковлевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 85. — 737 с.
  4. Бугаёў Дзмітрый – Белліт  (8 ліпеня 2023). Праверана 22 ліпеня 2024.
  5. Брэская — Гарэцкі – Белліт  (14 ліпеня 2023). Праверана 22 ліпеня 2024.