Золтан Кодай

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Золтан Кодай
Kodály Zoltán 1930s.jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння

16 снежня 1882(1882-12-16)[1][2][3][4][5]

Месца нараджэння

Кечкемет, Кечкемецкі яраш[d], Бач-Кішкун[d], Венгрыя[7]

Дата смерці

6 сакавіка 1967(1967-03-06)[1][2][3][4][5] (84 гады)

Месца смерці

Будапешт, Венгрыя[6]

Месца пахавання

Фаркашрэці[d]

Краіна

Flag of Austria-Hungary (1869-1918).svg Аўстра-Венгрыя
Flag of Hungary (1919).svg Венгерская Савецкая Рэспубліка
Flag of Hungary (1915-1918, 1919-1946).svg Каралеўства Венгрыя
Flag of Hungary (1946-1949, 1956-1957).svg Другая Венгерская Рэспубліка
Flag of Hungary.svg Венгерская Народная Рэспубліка

Альма-матар

Музычная акадэмія Ферэнца Ліста

Музычная дзейнасць
Прафесіі

мовазнавец, кампазітар, дырыжор, палітык, педагог, музыказнавец, музычны педагог, музыкальны этнограф, прафесар універсітэта, збіральнік народнай музыкі

Узнагароды
Аўтограф
Аўтограф
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
Мемарыяльная дошка памяці З. Кодая ў Будапешце

Золтан Кодай (венг.: Kodály Zoltán; 16 снежня 1882, Кечкемет — 6 сакавіка 1967, Будапешт) — венгерскі кампазітар, музыкант і тэарэтык музыкі.

З дзяцінства граў на скрыпцы, вучачыся ў бацькі, музыканта-аматара. У 1900 г. паступіў на аддзяленне моў Будапешцкага ўніверсітэта і адначасова ў клас кампазіцыі Ганса фон Кеслера ў Каралеўскую Венгерскую акадэмію музыкі. Па заканчэнні курса на працягу года вучыўся ў Парыжы ў Шарля Відора.

З 1905 г. займаўся зборам твораў венгерскай народнай музычнай спадчыны, з гэтай мэтай ездзіў па вёсках розных венгерскіх правінцый. Пачынаючы з 1906 года публікаваў, сумесна з Белай Бартакам, шматлікія зборнікі народных песень. З 1912 года — прафесар Музычнай акадэміі ў Будапешце. Сярод яго вучняў былі такія ў будучыні вядомыя дзеячы музычнай культуры, як Габар Дарваш, Антал Дорату, Золтан Гардоньі і інш. У гэты перыяд кампазітар актыўна займаўся тэорыяй музыкі, пісаў працы па музычнай педагогіцы. У прыватнасці, сумесна са сваім вучнем І. Адамам распрацаваў метад Кодая, асабліва паспяховы пры навучанні непрафесійных музыкантаў і харавых груп.

У гады Першай сусветнай вайны кода, сумесна з Белай Бартакам, працаваў у сектары музыкі аддзела прэсы ваеннага міністэрства Аўстра-Венгрыі ў Будапешце. У 1942 годзе выйшаў у адстаўку атрымаўшы званне ганаровага прафесара, у самым канцы Другой сусветнай вайны стаў прэзідэнтам Венгерскага савета мастацтваў. У 1966 годзе быў сфарміраваны названы ў яго гонар струнны квартэт.

Ганаровы прэзідэнт ІСМЕ. За заслугі ў галіне музычнага мастацтва быў адзначаны ўзнагародамі Венгерскай Народнай Рэспублікі. Другі ганаровы прэзідэнт ІСМЕ.

Музычныя творы[правіць | правіць зыходнік]

Духоўная музыка[правіць | правіць зыходнік]

  • Psalmus Hungaricus 1923
  • Budavari Te Deum 1936
  • Missa brevis 1944
  • Adventi evek 1963

Аркестравыя кампазіцыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Летні вечар 1906
  • Сюіта Хары Янаша 1927
  • Танцы з Галанты 1933
  • Варыяцыі да венгерскай народнай песні «Паўлін» 1937
  • Канцэрт для аркестра 1940
  • Сімфонія 1960

Камерная музыка[правіць | правіць зыходнік]

  • Лірычныя рамансы для скрыпкі і віяланчэлі 1898
  • Адажыа для віяланчэлі, скрыпкі і басэтлі 1910
  • Саната для скрыпкі і фартэпіяна, opus 4
  • Саната для віяланчэлі сола, opus 8
  • Санаціна для скрыпкі і фартэпіяна
  • Дуа для віяланчэлі і скрыпкі, opus 7
  • Струнны квартэт № 1, opus 2
  • Струнны квартэт № 2, opus 10
  • 9 фартэпіянных п'ес, opus 3
  • 7 фартэпіянных п'ес, opus 11.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Zoltán Kodály // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Zoltán Kodály // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 4,0 4,1 Zoltan Kodaly // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. 5,0 5,1 Zoltán Kodály // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118564145 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  7. 7,0 7,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118564145 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.374

Сачыненні[правіць | правіць зыходнік]

Kodaly, Zoltan «Wege zur Musik», Budapest, Corvina Kiado 1983.