Зоя Пятроўна Мельнікава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зоя Пятроўна Мельнікава
Дата нараджэння 25 верасня 1954(1954-09-25) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнаўца
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Альма-матар
Узнагароды
Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Зоя Пятроўна Мельнікава (нар. 25 верасня 1954, в. Навасёлкі, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі літаратуразнавец. Доктар філалагічных навук, прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Полацкае педвучылішча (1973), БДУ (1981). Працавала настаўніцай ў Астроўшчынскай (Полацкі раён) і Лошніцкай (Барысаўскі раён) сярэдніх школах. З 1984 года ў Брэсцкім педінстытуце. У 1986 годзе стала кандыдатам філалагічных навук. Працавала асістэнтам (1985—1986), старшым выкладчыкам (1986—1987), дацэнтам (1987—1994) кафедры беларускай літаратуры, кафедры беларускага літаратуразнаўства (1994—2003); загадчыкам (2003—2004; 2007—2013) кафедры беларускага літаратуразнаўства. Дэкан (2004—2007) філалагічнага факультэта.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследуе гісторыю літаратуры, сучасную беларускую прозу і паэзію, літаратуру Берасцейшчыны. Аўтар манаграфіі «На горне душы…» (2001), вучэбных дапаможнікаў для студэнтаў гуманітарных факультэтаў ВНУ, адзін з аўтараў праграмы і падручнікаў для агульнаадукацыйных школ «Родная літаратура» (для 5 і 6 класаў), «Беларуская літаратура» (для 10 і 11 класаў).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2014).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мельнікава Зоя Пятроўна // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 633—634.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]