Зямля Прынцэсы Елізаветы
Выгляд
Зямля Прынцэсы Елізаветы — частка тэрыторыі Усходняй Антарктыды паміж 73 і 88° усходняй даўгаты каля ўзбярэжжа мораў Садружнасці і Дэйвіса.
Прыбярэжныя часткі маюць назвы: Бераг Інгрыд Крыстэнсен і Бераг Леапольда і Астрыд. На захадзе Зямля Прынцэсы Елізаветы мяжуе з Далінай МГГ[1] і шэльфавым ледавіком Эймеры. На ўсходзе мяжуе з Зямлёй Вільгельма II. Ва ўсходняй частцы ўзбярэжжа Заходні шэльфавы ледавік.
Тэрыторыя адкрыта ў 1931 годзе экспедыцыяй Д. Моўсана і названая ў гонар англійскай прынцэсы (у 1952 г. стала каралевай Вялікабрытаніі).
Вышыня ледзянога покрыва 2—2,5 км, таўшчыня 1—1,5 км. На ўзбярэжжы прысутнічаюць скалы, свабодныя ад ледзянога покрыва (аазіс Вестфаль і інш.).
Зноскі
- ↑ Міжнародны геафізічны год
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Прынцэсы Елізаветы Зямля // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 75. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Принцессы Елизаветы Земля // Словарь современных географических названий. / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова. — Екатеринбург: У-Фактория, 2006. (руск.)