Зінаіда Геранімаўна Гасціловіч
Зінаіда Геранімаўна Гасціловіч | |
---|---|
| |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 29 лютага 1952 (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Краскоўскі Геранім Сямёнавіч |
Маці | Краскоўская Марыя Іванаўна |
Муж | Гасціловіч Рамуальд-Андрэй Аляксандравіч |
Дзеці |
|
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэтка, пісьменніца, перакладчыца, настаўніца |
Гады творчасці | з 1965 |
Мова твораў | беларуская і руская |
Дэбют | 1995 |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Зінаіда Геранімаўна Гасціловіч, па нараджэнні Краскоўская (нар. 29 лютага 1952, Рэўкі, Валожынскі раён, Мінская вобласць, Беларусь) — беларуская паэтка, перакладчык, настаўніца.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Бацька, Геранім Сямёнавіч Краскоўскі, працаваў у калгасе, памёр у 42-гадовым пасля цяжкай хваробы 2 верасня 1966 года. Маці, Марыя Іванаўна Краскоўская, таксама ўсё жыццё працавала ў калгасе. Неад’емнай часткай жыцця сям’і Краскоўскіх была кніга. Чыталі ўсе. Асабліва любіла кнігі маці паэткі, якая была адаронай, інтэлігентнай натурай, хоць і мела толькі пачатковую адукацыю.
Добра памятаю пажоўклы зборнік выбраных твораў Якуба Коласа, якімі ўся сям'я зачытвалася доўгімі зімовымі вечарамі. Любоў да твораў народнага песняра перадалася, відаць, і мне, і брату. |
Малодшы брат паэткі, Дзмітрый Краскоўскі (1954—2022) таксама звязаў свой лёс з паэзіяй. Часта друкаваўся пад псеўданімам Зміцер Вольскі.
У 1959 годзе Зінаіда Гасціловіч пайшла ў Ластаянцаўскую васьмігадовую школу, пасля заканчэння якой у 1967 годзе паступіла ў Мінскае педагагічнае вучылішча, дзе атрымала спецыяльнасць настаўніка пачатковых класаў. У 1971 годзе вярнулася ў родны Валожынскі раён. Педагагічную дзейнасць пачынала ў Анцэлеўшчынскай пачатковай школе.
У 1976 годзе паступіла на філалагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага, пасля заканчэння якога атрымала спецыяльнасць настаўніка рускай мовы і літаратуры.
У 2008 годзе Зінаіда Гасціловіч спыніла працоўную дзейнасць і з’яўляецца пенсіянеркай.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Выйшла замуж 13 студзеня 1973 года за Рамуальда-Андрэя Аляксандравіча Гасціловіча, пераехала ў вёску Падбярэзь Валожынскага раёна. У 1974 годзе нарадзілася дачка Ала, у 1976 годзе — другая дачка Вольга. Муж паэткі, Рамуаль-Андрэй Гасціловіч памёр 2 красавіка 1992 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Першы верш «Партрэт» быў напісаны ў 1965 годзе, калі Зінаіда Гасціловіч была вучаніцай 6 класа. Ён быў прысвечаны першаму каханню. Далей былі вершы — родным, сябрам, прыродзе. Першае публічнае выступленне адбылося на святочнай вечарыне ў 1968 годзе ў Мінскім педагагічным вучылішчы, навучэнкай якога з’яўлялася. Літаратурны дэбют у друку адбыўся 19 жніўня 1995 года на «Літаратурнай старонцы» газеты «Працоўная слава» Валожынскага раёна, дзякуючы якому паэтка стала членам народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання «Рунь». У 1996 годзе адбыўся творчы вечар паэткі ў Падбярэзскім сельскім Доме культуры. Разам выступалі самадзейныя кампазітары, якія паклалі на музыку вершы Гасціловіч. Яны з’яўляліся і выканаўцамі песень. Прысутныя з задавальненнем слухалі Кавэцкую Святлану, Язерскага Валерыя, Каранькову Ірыну, Краскоўскага Дзмітрыя, які першым даў песеннае жыццё вершу «Жыццё за ўсё даражэй». Праз нейкі час нам была прапанавана сцэна Валожынскага РДК, падчас семінара бібліятэкараў раёна. У 2017 годзе, дзякуючы выдавецтву «Каўчэг», быў выдадзены паэтычны зборнік «Лёсу майго карункі» і зборнік «Плынь нашага жыцця» у сааўтарстве з родным братам Дзмітрыем Геранімавічам Краскоўскім. У снежні 1996 года ў санаторыі «Жураванька», на возеры Нарач, адбылася сустрэча са Святланай Роўда, паэткай з Мядзельскага раёна. Рэдакцыя «Настаўніцкай газеты» у 1996 годзе таксама надрукавала творы паэткі: урыўкі з паэм «Жураванька», «На новай зямлі», «Па тонкім лёдзе».
На пачатку 2000-х гадоў мы, паэты «Руні», выступалі перад кампазітарамі і паэтамі Мінскага абласнага цэнтра народнай творчасці, дзе мне было прапанавана стаць членам клуба з паэтычнай назвай «Жывіца». З таго часу маё жыццё цесна звязана з гэтым аб'яднаннем. Падборкі маіх вершаў гучалі на Рэспубліканскім радыё. Я спрабавала перакладаць на беларускую мову творы любімага паэта Лермантава. У друку чытачам былі прапанаваны вершы «Смерць паэта» і «Жабрак». Дзякуючы Святлане Роўда , мае вершы былі надрукаваны ў часопісе «Маладосць». |
Мінскае выдавецтва «Друк С» у калектыўным зборніку «Галасы роднай старонкі» ў 2006 годзе таксама надрукавала некаторыя вершы Зінаіды Гасціловіч, а выдавецтва «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі» ў зборніку «Край верасовы» 2011 года даў жыццё вершу «Без весткі». Выдавецкі дом «Звязда» у 2016 годзе выпусціў каляровы фотаальбом «Зачараваны Беларуссю», пад некаторымі здымкамі якога змешчаны вершы паэткі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- «Літаратура і мастацтва» № 4/4138 25 студзеня 2002 года, старонка 13, верш «Матылёк».
- «Настаўніцкая газета» 1). № 63 (6169) 25красавіка 2006 года, ст.4 урывак з паэмы «Жураванька»; 2). № 135—136 1 верасня 2006 года ст.7, урывак з паэмы «На новай зямлі», верш «Па тонкім лёдзе».
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Зінаіда Гасціловіч | Беларуская паэзія . belarusy.net. Праверана 28 верасня 2024.
- Гасціловіч Зінаіда. Вершы пра маці
- Зінаіда Гасціловіч. Вершы беларускіх паэтаў
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 29 лютага
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Нарадзіліся ў Валожынскім раёне
- Выпускнікі Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Беларускамоўныя паэты
- Паэты Беларусі
- Паэтэсы Беларусі
- Перакладчыкі Беларусі