Каардынацыйная сувязь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Каардынацы́йная су́вязь — від хімічнай сувязі, якая рэалізуецца ў комплексных злучэннях.

Адрозніваюць двух- і шматцэнтравую каардынацыйную сувязь.

Двухцэнтравая абумоўлена перадачай электроннай пары з цалкам запоўненай арбіталі атама ліганда (донара) на вакантную арбіталь цэнтральнага атама (акцэптара) з утварэннем агульнай звязваючай малекулярнай арбіталі. Такую каардынацыйную сувязь называюць донарна-акцэптарнай сувяззю. Яна з'яўляецца разнавіднасцю кавалентнай сувязі.

У выпадку шматцэнтравай каардынацыйнай сувязі электронная пара ліганда дэлакалізавана ў прасторы трох ці большай колькасці атамаў малекулы (напрыклад, трохцэнтравая мосцікавая сувязь В-Н-В у боравадародах).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Партал хімія