Іонная сувязь
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Іо́нная су́вязь — тып хімічнай сувязі, якая ўтвараецца за кошт дзеяння электрастатычных (кулонаўскіх) сіл паміж процілегла зараджанымі іонамі. Іоны ўтвараюцца з атамаў элементаў у выніку пераносу валентнага электрона ад атама элемента з нізкім патэнцыялам іанізацыі да атама элемента з вялікай роднасцю да электрона.
Характэрна для хімічных злучэнняў найбольш актыўных металаў (шчолачных, шчолачназямельных і інш.) з тыповымі неметаламі (у асноўным галагенамі). Такія злучэнні (напрыклад, хларыд калію К+Cl-, фтарыд цэзію Cs+F-) існуюць пераважна ў выглядзе крышталічных рэчываў — іонных крышталёў і пры растварэнні ў палярных растваральніках дысацыіруюць на іоны.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8.