Казанка (прыток Волгі)
Казанка | |
---|---|
руск. Казанка, тат. Казансу | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 142 км |
Басейн | 2 600 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Арскі раён |
• Каардынаты | 56°15′16″ пн. ш. 50°03′25″ у. д.HGЯO |
Вусце | Куйбышаўскае вадасховішча |
• Месцазнаходжанне | Казань |
• Каардынаты | 55°47′17″ пн. ш. 49°04′39″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Куйбышаўскае вадасховішча → Волга → Каспійскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Татарстан |
Код у ДВР | 11010000112112100003182 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Казанка (руск.: Каза́нка; татар.: Казансу́) — рака ў Расіі, працякае па Татарстане. Левы прыток Волгі. Даўжыня — 142 км, плошча вадазборнага басейна — 2600 км².
Дно рэчышча вапнавае, з-за чаго вада цвёрдая, насычаная сернакіслай вапнай і непрыдатная для хатняга ўжывання. Бярэ пачатак з пакрытага лесам узвышша каля аднайменнай вёскі Апайкіна Гар. Упадае ў Куйбышаўскае вадасховішча ў межах горада Казані.
Пры стварэнні вадасховішча ў 1950-я гады Казанка ў межах горада ператварылася з натуральнай ракі са звычайнай плынню шырынёй у некалькі дзясяткаў метраў у неглыбокі ліман шырынёй больш за кіламетр з пераважна стаялай вадой (акрамя вузкага фарватару шырынёй з масты на Ленінскай і Кіраўскай дамбах), а яе вусце перамясцілася на некалькі кіламетраў вышэй па цячэнні.
З 1978 года з’яўляецца помнікам прыроды рэгіянальнага значэння Татарстана.