Цверца
Выгляд
Неправераная
| Цверца | |
|---|---|
| руск. Тверца | |
| У горадзе Таржок | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 188 км |
| Басейн | 6 510 км² |
| Расход вады | 60 м³/с |
| Вадацёк | |
| Выток | Вышневалоцкае вадасховішча |
| • Каардынаты | 57°34′35,4″ пн. ш. 34°36′16,20″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Волга |
| • Месцазнаходжанне | Цвер |
| • Каардынаты | 56°51′48,23″ пн. ш. 35°55′14,16″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Волга → Каспійскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Цвярская вобласць |
| Код у ДВР | 08010100512110000001928 |
|
|
|
Цверца́ (руск.: Тверца)[1] — рака ў Цвярской вобласці Расійскай Федэрацыі, левы прыток Волгі (упадае ў яе ў межах горада Цвер).
Даўжыня ракі 188 км, плошча вадазбору 6510 км². Сярэдні гадавы расход вады 55 (60[1]) м³/с, за 40 км ад вусця 36,4[2] м³/с. Гадавы сцёк 1,149[2] км³. Вытокам ракі лічыцца Вышневалоцкае вадасховішча. Даліна ракі ў верхнім цячэнні шырокая і забалочаная. У сярэднім цячэнні звужаецца да 300—400[2] м. Замярзае рака ў канцы лістапада — пачатку снежня. Ледаход у канцы сакавіка — першай палове красавіка.
Асноўныя прытокі: Шчэгрынка (Шчэгра), Асуга, Кава. У басейне ракі 269 азёраў і вадасховішчаў[2].
Рака суднаходная на працягу 14 км ад вёскі Паўлаўка да вусця[3]. На рацэ гарады Вышні Валачок, Таржок, у вусці — Цвер.
Зноскі
- 1 2 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 422. — 538 с. — 100 000 экз.
- 1 2 3 4 Тверца // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»
- ↑ Государственный водный реестр РФ
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 422. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Государственный водный реестр РФ (руск.)
- Ретеюм К. Ф Тверца // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(недаступная спасылка) (руск.)