Кашынка (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кашынка
руск. Кашинка
Характарыстыка
Даўжыня
  • 128 км
Басейн 661 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 57°33′57″ пн. ш. 37°02′43″ у. д.HGЯO
Вусце Волга
 • Каардынаты 57°16′11″ пн. ш. 37°43′21″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Волга → Каспійскае мора

Краіна
Рэгіён Цвярская вобласць
Код у ДВР 08010100812110000004292
physical
Кашынка (рака)
Кашынка (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кашынка (руск.: Ка́шинка) — рака ў Цвярской вобласці Расіі, левы прыток Волгі.

Даўжыня ракі — 128 км, плошча вадазборнага басейна — 661 км². Выток знаходзіцца каля вёскі Болдзеева Кесагорскага раёна Цвярской вобласці. На рацэ размешчаны пасёлак Кесава Гара і горад Кашын. Найбуйнейшыя прытокі — Вонжа, Кісць.

Даліна ракі слаба ўрэзаная, вузкая ў вярхоўях, пашыраецца ў сярэднім цячэнні. Шырыня поймы 100—150 м, глыбіня 1—2 м. У верхнім цячэнні шырыня рэчышча 5—10 метраў, перад Кашынам павялічваецца да 30—50 метраў. У ніжнім цячэнні, з-за падпоры Угліцкага вадасховішча на Волзе, шырыня дасягае 500—800 м. Цячэнне слабое, у другой палове лета рака моцна зарастае.

Адкрываецца ў сярэдзіне красавіка, ледастаў у канцы лістапада. Сярэдні гадавы расход вады 4,5 м³/сек.