Лінда (прыток Волгі)
Выгляд
| Лінда | |
|---|---|
| руск. Линда | |
| Рака Лінда ў раёне вёскі Ракшыно | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 122 км |
| Басейн | 1 630 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Вышыня | 140 м |
| • Каардынаты | 56°55′08″ пн. ш. 44°11′03″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Волга |
| • Месцазнаходжанне | насупраць Сормава |
| • Вышыня | 64 м |
| • Каардынаты | 56°23′40″ пн. ш. 43°52′15″ у. д.HGЯO |
| Ухіл ракі | 0,67 м/км |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Волга → Каспійскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Ніжагародская вобласць |
| Код у ДВР | 08010300512110000017381 |
|
|
|
Лінда (руск.: Линда) — рака ў Ніжагародскай вобласці Расіі, левы прыток Волгі. Даўжыня ракі — каля 122 км, плошча вадазборнага басейна — 1630 км².
Выток — ва ўрочышчы Фядосьін Дол за 3,5 км на паўночны захад ад вёскі Трафеліха. Вышыня вытоку — каля 140 м над узроўнем мора. Шырыня ў верхнім цячэнні — у сярэднім ад 7 да 12 метраў, бліжэй да вусця — 20—30 метраў, глыбіня на перакатах — каля 0,5—1 метра, на плёсах — да 3 метраў, дно пясчана-глеістае, берагі стромкія і абрывістыя. Вышыня вусця — каля 64 м над узроўнем мора. Ухіл ракі — 0,67 м/км. Раней па рацэ сплаўлялі лес.
Асноўныя прытокі: злева — Алсма; справа — Кеза і Санда.