Селіжараўка
Селіжараўка | |
---|---|
руск. Селижаровка | |
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 36 км |
Басейн | 2 950 км² |
Расход вады | 20 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Селігер |
• Месцазнаходжанне | Асташкаўскі раён |
• Вышыня | 205 м |
• Каардынаты | 57°01′51″ пн. ш. 33°16′36″ у. д.HGЯO |
Вусце | Волга |
• Месцазнаходжанне | пасёлак Селіжарава (Селіжараўскі раён) |
• Каардынаты | 56°51′13″ пн. ш. 33°27′19″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Волга → Каспійскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Цвярская вобласць |
Код у ДВР | 08010100412110000000311 |
![]() ![]() |
|
![]() |
Селіжараўка (руск.: Селижа́ровка) — рака на паўночным захадзе еўрапейскай часткі Расійскай Федэрацыі, у Цвярской вобласці, левы прыток Волгі. Селіжараўка — адзін з першых вялікіх волжскіх прытокаў.
Даўжыня — 36 км, плошча басейна — 2950 км², сярэдні расход вады — 20 м³/с. Вышыня вытоку — 205 м над узроўнем мора.
Найбуйнейшыя прытокі — Ціхвіна і Сіжына (абодва левыя). Найбуйнейшы населены пункт на рацэ — пасёлак Селіжарава, цэнтр Селіжараўскага раёна, у межах якога Селіжараўка ўпадае ў Волгу.
Выцякае з паўднёва-ўсходняга канца доўгага і вузкага Селіжараўскага плёса Селігера, каля в. Ніжнія Коціцы. У верхнім цячэнні — рака шырынёй 25—30 метраў, з хуткім цячэннем, камянямі і невялікімі перакатамі ў рэчышчы. Берагі ля ракі высокія, зарослыя лесам.
Ніжэй па цячэнні даліна робіцца шырэйшай, цячэнне слабее.