Казімір Манюшка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казімір Манюшка
Крыўда
Крыўда
Нараджэнне 1795
Смерць 21 лютага 1836(1836-02-21)
Род Манюшкі
Бацька Станіслаў Манюшка[d]
Маці Ева з Вайніловічаў[d]
Член у
Адукацыя

Казімір Станіслававіч Манюшка (1795 — 21 лютага 1836) — арыстакрат, асветнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік старажытнага беларускага шляхецкага роду Манюшкаў герба «Крыўда», сын Станіслава (1734—1807) і Евы з Вайніловічаў. Дваюрадны брат кампазітара Станіслава Манюшкі.

Вучыўся ў Віленскай гімназіі, 16 верасня 1810 года паступіў у Віленскі ўніверсітэт. Быў сябрам Таварыства шубраўцаў (мянушка Балдэр). Атрымаў ступень кандыдата праў (25.06.1811), магістра (30.03.1814), доктара абодвух праў (15.08.1817). У 18221825 гадах — прысяжны Беластоцкага земскага суда. 1 снежня 1823 г. выбраны ганаровым сябрам Віленскага ўніверсітэта. У 1824 г. займаў пасаду генеральнага візітатара вучылішчаў Валынскай і Падольскай губерні, акрамя таго, прызначаўся па асаблівых даручэннях па ВНА. Адчыніў сваю школу. У снежні 1829 годзе Навасільцаў зрабіў у ёй рэвізію і данёс міністру адукацыі, што яна яму спадабалася, але ён не ведае, што рабіць. Той адказаў, што такія школы трэба развіваць і прасіў перадаць Манюшку падзяку. Наглядальнік вучылішчаў Ігуменскага павета, сябра судовай Эдукацыйнай Літоўска-Віленскай камісіі. Валодаў радавым маёнткам Смілавічы ў Ігуменскім павеце (46 душ м. п.). Значна пераабсталяваў сядзібу і заснаваў у ёй батанічны сад.

23 студзеня 1836 года падаў прашэнне аб звальненні з пасады ганаровага наглядальніка вучылішчаў Ігуменскага павета (жыў у Ігумене, дом № 27) у сувязі з неабходнасцю выехаць з губерні на працяглы час па асабістых справах. Але, відаць, яго не паспелі звольніць, бо 21 лютага 1836 г. памёр ад чахоткі ў маёнтку свайго брата Дамініка ў Радкаўшчызне.

Член масонскай ложы «Паўночная паходня» ў Мінску, масон 3-й ст. у 1820.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]