Казімір Мельхіяд Сапега
Выгляд
Казімір Мельхіяд Сапега | |
---|---|
Kazimierz Melchiades Sapieha | |
![]() | |
Герб «Ліс» | |
Нараджэнне | 1625[1] |
Смерць |
10 студзеня 1654[1] |
Месца пахавання | |
Род | Сапегі |
Бацька | Мікалай Сапега[1] |
Маці | Ядвіга Ганна з Войнаў[d][1] |
Жонка | Алена Уршуля Даніловіч |
Дзеці | няма |
Казімір Мельхіяд Сапега (1625 — 10 студзеня 1654, Крэпіцы) — польскі і вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Быў паслом на соймы 1646 і 1648 гадоў (элекцыйны). У 1647 годзе быў каралеўскім дваранінам.
Удзельнічаў у казацка-сялянскай вайне 1648—1654 гадоў, у бітвах пад Зборавам, Берасцечкам і Белай Царквой.
Удзельнічаў у кампаніях 1652—1653 гадоў пад кіраўніцтвам свайго стрыечнага брата Яна Фрыдэрыка Сапегі.
Памёр 10 студзеня 1654 года ў Крэпіцах, дзе займаў пасаду старосты.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Продкі
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў, сын віленскага кашталяна Мікалая і яго першай жонкі Ядвігі Ганны Войны. Меў брата Яна Фердынанда.
Шлюб
[правіць | правіць зыходнік]Ажаніўся каля 1648 года з Аленай Уршуляй Даніловіч, але нашчадкаў не пакінуў.
Зноскі
- ↑ а б в г д е Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 92. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай Архівавана 21 верасня 2013.