Ян Фердынанд Сапега

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ян Фердынанд Сапега
Jan Ferdynand Sapieha
Jan Ferdynand Sapieha. Ян Фэрдынанд Сапега (1709).jpg
Herb Sapiehów.PNG
Герб «Ліс»
Вялікі чашнік літоўскі
студзень 1659 — 27 сакавіка 1659
Папярэднік Марцыян Аляксандр Агінскі
Пераемнік Міхал Казімір Пац
 
Дзейнасць ваенны
Нараджэнне 1629(1629)
Смерць 27 сакавіка 1659(1659-03-27)
Род Сапегі
Бацька Мікалай Сапега
Маці Ядвіга Ганна Война
Жонка няма
Дзеці няма

Ян Фердынанд Сапега (1629 — 27 сакавіка 1659) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Вялікі чашнік літоўскі (у 1659).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1642 вучыўся ў калегіуме Навадворскага, пазней падарожнічаў па Заходняй Еўропе. У 1651 паступіў на вайсковую службу. Удзельнічаў у казацка-сялянскай вайне 1648—1654, у бітвах пад Берасцечкам і Белай Царквой.

У 1655 падчас вайны са Швецыяй падтрымаў Кейданскую дамову, але потым вярнуўся на бок караля Яна Казіміра. Пасля браў удзел у бітвах з Юрыем Ракашы у 1657, аблозе Торуня 1658. Вялікі чашнік літоўскі са студзеня 1659. Памёр 27 сакавіка 1659, праўдападобна, атручаны.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў, сын віленскага кашталяна Мікалая і яго першай жонкі Ядвігі Ганны Войны. Меў брата Казіміра Мельхіяда.

Не паспеў ажаніцца і не пакінуў нашчадкаў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]