Кандык сібірскі
Кандык сібірскі | |||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||
|
Канды́к сібірскі[1] (Erythronium sibiricum) — від кветкавых раслін роду Кандык (Erythronium) сямейства Лілейныя (Liliaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая травяністая цыбульная расліна. Сцябло прамое, вышынёй да 35 см[1]. Лістоў 2. Яны супраціўныя, прыкаранёвыя, даўжынёй да 15 см, простыя, суцэльныя, на кароткіх чаранках, з гладкім краем, завостранай верхавінкай. Колер лістоў зялёны з чырванавата-карычневымі плямамі. Кветкі адзіночныя, лілова-ружовыя, часам белыя. Плод — каробачка.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Эфемероід горных раёнаў Еўразіі. Распаўсюджаны ў паўднёвай Сібіры, у горных раёнах Манголіі, Кітая і Сярэдняй Азіі. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[2]. Расце на горных і тундравых лугах, у горнай тундры і хмызняках, на узлесках. Цвіце ў красавіку — пачатку мая. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна.
Від занесены ў Чырвоную кнігу Расіі, ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў[2].
Гаспадарчае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Дэкаратыўная і лекавая расліна. Ранні меданос. Мясцовае насельніцтва выкарыстоўвае цыбуліны ў ежу. Таксама яны з’яўляюцца кормам для дзікай жывёлы.
Зноскі
- ↑ а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ а б Кандык сибирский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кандык, эрытроніум // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 472.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кандык сибирский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Erythronium sibiricum (Fisch. & C.A.Mey.) Krylov // ИАС «ООПТ России» (руск.)
- Кандык сибирский (Erythronium sibiricum) // Красная книга России (руск.)