Перайсці да зместу

Канстанцін Мікалаевіч Салаўёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канстанцін Мікалаевіч Салаўёў
Дата нараджэння 30 сакавіка 1933(1933-03-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 мая 2023(2023-05-17) (90 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Антон Нічыпаравіч Сеўчанка
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР Дзяржаўная прэмія БССР

Канстанцін Мікалаевіч Салаўёў (30 сакавіка 1933, Ленінград17 мая 2023, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне спектраскапіі і люмінесцэнцыі шмататамных малекул. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994), доктар фізіка-матэматычных навук (1970), прафесар (1976).

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1956).

У 1959—1972 гадах малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, у 1972—1992 гадах загадчык лабараторыі Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава АН Беларусі, у 1992—2006 гадах загадчык лабараторыі Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2007 гадах галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[1].

Дзяржаўная прэмія БССР (1980) за цыкл работ «Фатоніка біялагічна важных пігментаў і іх аналагаў». Дзяржаўная прэмія СССР (1986) за цыкл работ «Фотавыпальванне стабільных спектральных правалаў і селектыўная спектраскапія складаных малекул».

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па вывучэнні палярызацыі люмінесцэнцыі, электронна-вагальных спектраў, электроннай структуры ўзбуджаных станаў малекул тыпу хларафіла і працэсаў пераўтварэння энергіі светлавога ўзбуджэння ў малекулярных сістэмах на іх аснове. Вызначыў сіметрыю малекул парфірынаў і металапарфірынаў. Даў агульную і дэталёвую інтэрпрэтацыю электронна-вагальных спектраў парфіну і яго аналагаў. Даследаваў нізкатэмпературныя рэакцыі фотатаўтамерызацыі парфірынаў, вывучэнне якіх паклала пачатак новаму напрамку ў малекулярнай спектраскапіі высокага разрашэнню — фотавыпальвання стабільных спектральных правалаў.

Аўтар больш за 300 навуковых прац, у т.л. 5 манаграфій, 14 вынаходстваў.

  • Спектроскопия хлорофилла и родственных соединений. — Минск: Наука и техника, 1968. (разам з Г. П. Гурыновічам, А. Н. Сеўчанка).
  • Спектроскопия порфиринов: колебательные состояния. — Минск: Наука и техника, 1985. (у сааўтарстве).
  • Быстрая электронная релаксация в лантаноид-порфиринах (в соавт.) // Chem. Phys. 1997. Vol. 106, № 3.
  • Квантово-химические расчеты электронной структуры и спектроскопических свойств тетрапиррольных молекулярных систем // Спектроскопия и люминесценция молекулярных систем. — Минск, 2002 (у сааўтарстве).
  • Влияние ковалентно связанных тяжелых атомов на интеркомбинационные переходы в органических молекулах.- Минск, 2003. (Препринт / Ин-т молекуляр. и атом. физики Нац. акад. наук Беларуси; № 10). (совм. с Е. А. Борисевич).
  • Внутримолекулярный эффект тяжелого атома в фотофизике органических молекул // Успехи физических наук. 2005. Т.175, № 3 (совм. с Е. А. Борисевич).
  • Влияние аннелирования бензольных колец на фотофизику и электронную структуру молекул тетраазахлоринов. — Минск: ИФ НАН Беларуси, 2015. (у сааўтарстве)
  • Влияние тетрафенилзамещения на фотофизику молекул тетраазапорфина и тетраазахлорина // Доклады НАН Беларуси. 2016. Т. 60, № 2. С. 39-45. (у сааўтарстве)

Зноскі