Перайсці да зместу

Капані (Баранавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Капані
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 42 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Паштовыя індэксы
225350
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204804026
Капані на карце Беларусі ±
Капані (Баранавіцкі раён) (Беларусь)
Капані (Баранавіцкі раён)
Капані (Баранавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Капані (Баранавіцкі раён)

Капані́[1] (трансліт.: Kapani, руск.: Копани) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Велікалуцкага сельсавета. Размешчаны за 8 км на поўдзень ад Баранавічаў, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Баранавічы-Палескія на лініі Баранавічы — Лунінец.

Увекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».

З 12 кастрычніка 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У ліпені 1944 года акупанты спалілі вёску, знішчылі 14 двароў і загубілі 17 жыхароў[2]. Пасля вайны адноўлена.

Да 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Лаўрынавіцкага сельсавета[3].

  • 15 двароў, 63 жыхары (1940)
  • 79 жыхароў (1959)
  • 65 жыхароў (1970)
  • 12 гаспадарак, 26 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Дадзеныя з сайта Беларускія вёскі, знішчаныя падчас ВАВ
  3. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X