Новыя Лукі (Баранавіцкі раён)
Вёска
Новыя Лукі
|
Но́выя Лу́кі[3] (трансліт.: Novyja Luki, руск.: Новые Луки) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Велікалуцкага сельсавета. Размешчана за 14 км на поўдзень ад Баранавічаў, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Русіно на лініі Баранавічы — Лунінец.
Да вёскі далучана суседняя в. Задвор’е.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XIX — пачатку XIX стагоддзяў у Ястрамбельскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Ястрамбельскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Велікалуцкага сельсавета Навамышскага раёна Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах загінулі 3 аднавяскоўцы.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 76 двароў, 458 жыхароў (1897)
- 19 двароў, 124 жыхары (1909)
- 10 дамоў, 58 жыхароў (1921)
- 95 жыхароў (1939)
- 134 жыхары (1959)
- 47 двароў, 146 жыхароў (1998)
- 31 гаспадарка, 40 жыхароў (2005)
Зноскі
- ↑ а б https://web.archive.org/web/20210814164616/https://map.nca.by/
- ↑ http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2019/bresckaja.htm
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх