Каплун (страва)
Jump to navigation
Jump to search
Каплун ці Каплук — рэдкая страва, прыгатаваная з кавалачкаў хлеба і вады.
Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]
Страва вядомая на Брэстчыне ў Камянецкім, Жабінкаўскім, Пружанскім, Бярозаўскім, Іванаўскім раёнах; на Гайнаўшчыне[1][2][3].
Прыгатаванне[правіць | правіць зыходнік]
У гатаваную ваду (часам вар) крышылі цыбулю, хлеб, дадавалі солі, запраўлялі алеем або салам[4][5]. На Пружаншчыне рабілі на вадзе, у якой варылася бульба[6]. Елі з бульбай.
Зноскі
- ↑ Залатая Кніга пра Вёску Кнаразы. Бельскі гостінэць № 2. «Камунікат». — Паставіла яна на разжаранае вугалле чыгун з нейкай стравай, здаецца каплун варыла…. Праверана 17 снежня 2010.
- ↑ Аляксандр Вярбіцкі «Людзі ад голаду паміралі». Успамінае Аляксей Лагвінюк — жыхар вёскі Ставішчы Чаромхаўскай гміны, народжаны ў 1933 годзе. Бежанства 1915 года. «Камунікат». Праверана 17 снежня 2010.
- ↑ Гандзя С. Сям’я ў ХІХ ст.. Religia, wiara, mistyka. Hajnówka - Niezależny Portal Internetowy (17 мая 2005). Праверана 17 снежня 2010.
- ↑ Хлеб на стале, а рукі свае
- ↑ Як постили предки білорусів? (укр.)
- ↑ Хлеб (руск.)