Капліца Святых Апосталаў Пятра і Паўла (Гродна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Капліца Святых Апосталаў Пятра і Паўла
53°39′44″ пн. ш. 23°47′34″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль класіцызм
Будаўніцтва 18181821 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000664шыфр 412Г000664
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне

Капліца Святых Апосталаў Пятра і Паўла — каталіцкая капліца ў Гродне. Размешчана ў занёманскай частцы горада, па вуліцы Рэпіна, 2. Помнік архітэктуры класіцызму.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Капліца святых апосталаў Пятра і Паўла (1901—1939)

Была пабудавана ў 18181821 гг. з цэглы пры сядзібна-паркавай рэзідэнцыі маёнтка Аўгустова, пажалаванага імператрыцай Кацярынай II у 1797 г. генералу ад інфантэрыі графу Маўрыкію Пятровічу дэ Ласі за яго заслугі ў руска-турэцкай вайне, па фундацыі графа Кароля Медэма, душапрыказчыка і прыяцеля графа[1]. З’яўлялася фамільным маўзалеем-пахавальняй, была прыпісана да касцёла Маці Божай Анёльскай францысканскага кляштара ў Гродне. Па ідэі фундатара капліца павінна была нагадваць сабор св. Пятра ў Рыме. Зруйнавана разам з сядзібай у час Першай сусветнай вайны, у 1915 годзе.

Пры савецкай уладзе капліца была закрыта і разрабавана. У сярэдзіне 1990-х гадоў гродзенскія айцы францысканцы пачалі аднаўляць капліцу. У адноўленай капліцы пачалі адпраўляць святую імшу, аднак у хуткім часе тут з’явіўся грыбок і службы перанеслі у часовую капліцу. Адноўлена ў 19961998 гг. паводле праекта, распрацаванага архітэктурна-канструктарскім бюро С. Шайко.

Увосень 1997 года ў якасці часовай капліцы было рэканструявана былое сховішча будаўнічых матэрыялаў побач з капліцай. У 2006 годзе быў атрыманы дазвол на будаўніцтва касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці[2], якое было скончана ў 2019 годзе[3].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры класіцызму. Цэнтрычнае квадратнае ў плане збудаванне, накрытае паўсферычным купалам з ліхтаром з крыжам. Па перыметры кубападобны аб’ём акаймаваны дарычным (трыгліфным з метопамі) фрызам і карнізам на дэнтыкулах. Метопы запаўняліся ўтопленым у рошчыну рознакаляровым шчэбнем, што стварала маляўнічы пояс на фоне белай тынкоўкі сцен. Прамавугольны ўваходны партал размешчаны ў нішы, фланкіраванай дзвюма калонамі; па баках паўкруглыя люкарны. Зала капліцы (першапачаткова мела форму ратонды) перакрыта сферычным купалам, сцены крапаваны нішамі-экседрамі, прасценкі — канелюраванымі пілястрамі. У алтары быў размешчаны абраз «Маці Божая», па баках якога стаялі скульптуры святых апосталаў Пятра і Паўла ў поўны рост. Пад капліцай крыпта, у якой былі пахаванні рода Ласі.

Капліца акаймавана мураванай агароджай з брамай-званіцай (2-ярусная з лучковым праездам і прамавугольнымі прасветамі яруса-звона).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Капліца святых апосталаў Пятра і Паўла // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]