Польскае Каралеўства (1385—1569)
Каралеўства Ягелонаў польск.: Królestwo Polskie каралеўства, асабістая унія | ||||||||||
| ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||
Польшча і Вялікае Княства Літоўскае. 1387 год | ||||||||||
Сталіца | Кракаў | |||||||||
Мова(ы) | польская (гутарковая) лацінская (пісьмовая) | |||||||||
Рэлігія | Каталіцтва | |||||||||
Форма кіравання | манархія | |||||||||
Дынастыя | Ягелоны | |||||||||
Гісторыя | ||||||||||
- 14 жніўня 1385 | Крэўская унія | |||||||||
- 1 ліпеня 1569 | Люблінская унія | |||||||||
Польскае Каралеўства (1385—1569), Каралеўства Ягелонаў, Каралеўства Ягайлавічаў — перыяд у гісторыі Польшчы ў часы ўладарання дынастыі Ягайлавічаў, які ахоплівае позняе Сярэднявечча і ранні Новы Час. Утварылася ў 1386 года пасля ўзыходжання на сталец Уладзіслава II Ягайлы, Вялікага князя Літоўскага.
Ад моманту Крэўскай уніі Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае і Польскае каралеўства мелі аднаго манарха, застаючыся пры гэтым дзвюма асобнымі дзяржавамі. Пасродкам гэтага супрацоўніцтва да сферы ўплываў Польшчы былі далучаныя вялізарныя літоўскія абшары, якія ўключалі ў сябе і землі Кіеўскай Русі. Польска-літоўская унія сталася гістарычна абумоўленай для насельнікаў Польшчы і Літвы, якія суіснавалі і супрацоўнічалі ў адным з найбуйнешых еврапейскіх палітычных фарміраванняў на наступныя чатыры стагоддзі.
У 1569 года дынастычны саюз паводле Люблінскай уніі быў пераўтвораны ў аб'яднаную дзяржаву — Рэч Паспалітую абодвух народаў. Неўзабаве спыніла існаванне і дынастыя Ягайлавічаў. У Вялікім Княстве яе ўладаранне доўжылася блізу 400 год (дынастыя Гедзіміна), у Польшчы — каля 200 год.
![]() |
Гэта пачатак артыкула па гісторыі Польшчы. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |