Каралеўства Седанг
Гістарычная дзяржава | |||||
Каралеўства Седанг | |||||
---|---|---|---|---|---|
Royaume des Sedangs | |||||
|
|||||
1888 — 1890
|
|||||
Сталіца | Кон Ганг (Kon Gung) | ||||
Мова(ы) | седанг і французская | ||||
Форма кіравання | Канстытуцыйная манархія | ||||
Кароль | |||||
• {{{год_кіраўніка1}}} | Марый I (Чарлз-Мэры Давід дэ Майрэна) | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Каралеўства Седанг (фр.: Royaume des Sedangs) — віртуальная дзяржава, утвораная ў канцы XIX стагоддзя французскім авантурнікам Чарлзам-Мэры Давідам дэ Майрэна на часткі сучаснага В’етнама.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Майрэна, былы французскі ўрадавы служачы з сумніўнай рэпутацыяй, у 1888 годзе быў уладальнікам плантацыі ва Французскім Індакітаі. Калі кароль Сіяма высунуў тэрытарыяльныя прэтэнзіі да Французскага Індакітая, Майрэна пераканаў каланіяльнага адміністратара дазволіць яму адправіцца з групай місіянераў у экспедыцыю ў глыб Анама (В'етнам), для перамоў з мясцовымі плямёнамі.
Па прыбыцці, Майрэна пасябраваў з горным племем седангаў. 3 чэрвеня 1888 года правадырамі плямёнаў бахнар, рэнгао і седанг Майрэна быў абраны каралём Каралеўства Седанг пад імем Марый I. Канчаткова Майрэна замацаваў свай пазіцыі, калі здолеў прадухіліць выбліск чарговай эпідэміі пры дапамозе лекаў, якія апынуліся ў яго. У знак падзякі правадыр племя седангаў аддаў яму ў жонкі дачку.
Неўзабаве Майрэна адправіўся ў вандраванне па Паўднёва-Усходняй Азіі і Еўропе, з мэтай знайсці людзей, якія дапамаглі бы яму ўладкаваць каралеўства. Ён наведаў Анам, Ганконг, Вялікабрытанію, Францыю і Бельгію. Падчас свайго вандравання Майрэна шчодра раздаваў тытулы, прысвячаў у рыцары, узнагароджваў медалямі сваіх прыхільнікаў. Ён таксама выпусціў дзве серыі марак каралеўства.
Вяртанню Майрэны ў Седанг перашкодзіў французскі флот, які блакаваў в'етнамскія парты і канфіскаваў яго зброя як кантрабанду ў Сінгапуры. Кароль Марый I памёр 11 лістапада 1890 года на востраве Тыаман (Малайзія) пры загадкавых акалічнасцях (высоўваліся розныя версіі: атручванне, укус атрутнай змяі або ў выніку паядынку). Пасля Каралеўства Седанг было анексіравана Францыяй і яе пратэктаратам Анамам.