Караль Дамінік Пшаздзецкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Караль Дамінік Пшаздзецкі
Karol hr. Przeździecki.jpg
Дата нараджэння 1782
Месца нараджэння
Дата смерці 1832
Месца смерці
Бацька Міхал Пшаздзецкі[d]
Прыналежнасць
Узнагароды і прэміі
Кавалер ордэна Ганаровага легіёна

Караль Дамінік Пшаздзе́цкі (польск.: Karol Dominik Przeździecki; 1782, Чорны Востраў, Падольскае ваяводства, Рэч Паспалітая (цяпер – Хмяльніцкі раён, Украіна) — красавік 1832, Познань, Вялікае Княства Познаньскае (цяпер – Польшча) — польскі вайсковы дзеяч.

Паходзіў з роду Пшаздзецкіх, сын Міхала, унук Антонія Тадэвуша. Уладальнік Смаргоні, Войстама. У жніўні 1811 г. абраны на двухгоддзе на пасаду маршалка Завілейскага павета, але пасаду займаў толькі да пачатку вайны 1812 г.

У вайну 1812 года падтрымаў Напалеона, прызначаны камандзірам спачатку 21-га пяхотнага палка Герцагства Варшаўскага(руск.) бел., а потым 18-га Нясвіжскага палка ўланаў. Удзельнічаў у бітвах пад Койданавам (15 лістапада 1812), Лейпцыгам (19 кастрычніка 1813).

У 1816 г. выйшаў у адстаўку з войск Царства Польскага, жыў на Беларусі.

У час Лістападаўскага паўстання 1830—1831 гадоў абраны камандуючым узброенымі сіламі Ашмянскага павета, у Смаргоні сфарміраваў конны і пешы паўстанцкія атрады. 29 красавіка 1831 г. яго войскі былі разбіты, перайшоў у штаб Антонія Гелгуда. Быў інтэрніраваны ў Прусіі.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]