Махнавіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Махнавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мазырскі раён
Уключае 6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Махнавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 786
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Ма́хнавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мазырскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2018 года вёска[1]) Махнавічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Мазырскага раёна Мазырскай акругі БССР. З 5 кастрычніка 1926 года ў складзе Слабадскога раёна, з 4 жніўня 1927 года — у складзе Каралінскага раёна той жа акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Каралінскім раёне БССР, які 5 лютага 1931 года перайменаваны ў Ельскі, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Мазырскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 6 населеных пунктаў[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 786 чалавек[3], з іх 93,6 % — беларусы, 3,6 % — рускія, 1,8 % — украінцы[4].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.