Карл Вільгельмавіч Багеміле

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Карл Вільгельмавіч Багеміле
Дата нараджэння невядома
Дата смерці не пазней за 1892
Працаваў у гарадах Гродна, Кобрын і Брэст
Уплыў на Віктар Міхаэліс
Commons-logo.svg Карл Вільгельмавіч Багеміле на Вікісховішчы

Карл Вільгельмавіч Багемі́ле (руск.: Карл Вильгельмович Багемиле (Багемиль)) — архітэктар першай паловы XIX стагоддзя. З 1824 года тытулярны саветнік[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў акадэмію ў Рыме. У 18111826 гадах гродзенскі губернскі архітэктар.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Фіксацыйны чарцёж будынка стайняў (карэтнай) з жылымі памяшканнямі пры Новым замку ў Гродне
Фасады і планы паверхаў будынкаў палацавага комплекса Агінскага ў Гродне. Фіксацыйны чарцёж[2]

Распрацаваў праект павятовых казначэйстваў для Брэста і Кобрына (1820), Ліды (1824). Выканаў фіксацыйныя чарцяжы старажытных пабудоў Гродна.

У 1822 годзе займаўся рамонтам часткі дома Агінскага і казармы юнкераў ў Гродне[3].

У 1822 годзе на тэрыторыі гродненскіх могілак па вул. Антонава на сродкі К. Студніцкага была ўзведзена капліца па праекте К. Багеміле. Званіцу капліцы дабудавалі ў 1907 годзе[3][4].

У 1825 годзе склаў каштарыс на рамонт палкавога лазарэта і пад’ёмнага моста ў павятовым горадзе Кобрыне[3][5].

У 1825 годзе склаў праект і каштарыс на пабудову паштовай станцыі ў маёнтку Крупчыцы[3][6][7].

4 снежня 1825 года Багеміле рапартаваў: «Па выкананні прадпісання Вашага правасхадзіцельства ад 26-га мая склаў план і каштарыс на пабудову паштовага са службамі Дома Навагрудскага павета ў мястэчку Сталовічах… а таксама на пабудову такога ж Дома ў Гародні»[3][8].

Спадчына[правіць | правіць зыходнік]

У Дзяржаўным архіве ў Лодзі(польск.) бел. захоўваецца дакумент «Пра спадчыну, якая засталася ад Карла Багеміля», датаваны 1892 годам.

Зноскі

  1. Багельмиль, Вильгельм
  2. РДГА, ф. 1488, воп. 168, воп. 1, спр. 949
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 22. — Мінск: «Права і эканоміка», 2017. — С. 77—78. У крыніцы памылкова названы Багемін
  4. Православное и католическое кладбища по ул. Антонова (руск.) 
  5. НГАБ. — Ф. 8. Воп. 1., спр. 6, л. 1, 2, 26 — 27
  6. цяпер Жабінкаўскі раён
  7. НГАБ. — Ф. 8. Воп. 1., спр. 11, л. 14 б
  8. НГАБ. — Ф. 8. Воп. 1., спр. 19, л. 1

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]