Карл Мартэл Анжуйскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Карл Мартэл Анжуйскі
Carlo Martello d'Angiò
Charles Martel Anjou.jpg
 
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 8 верасня 1271
Неапаль, правінцыя Неапаль[d], Кампанія, Італія
Смерць: 5 жніўня 1295 (23 гады)
Неапаль, правінцыя Неапаль[d], Кампанія, Італія[1]
Бацька: Карл II Анжуйскі
Маці: Марыя Венгерская[d]
Жонка: Клеменцыя Аўстрыйская[d]
Дзеці: Карл Роберт, Клеменцыя Венгерская і Беатрыса Венгерская[d]
Martell károly.jpg
Герб

Карл Мартэл ці Мартэл Анжуйскі (італ.: Carlo Martello d’Angiò; венг.: Anjou Martell Károly; 8 верасня 1271, Неапаль — 19 жніўня 1295, Неапаль) — прынц Салерна, спадчыннік неапалітанскага прастола, прэтэндэнт на венгерскі каралеўскі трон. Тытулярны кароль Венгрыі ў 1292—1295 гадах.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын Карла II Неапалітанскага (Анжуйскага) і дачкі караля Венгрыі Стэфана (Іштвана) V Марыі Венгерскай.

Яго маці была дачкой венгерскага караля Іштвана V (Стэфана V). Пасля смерці брата, караля Ласла IV Венгерскага (Уладзіслава IV) у 1290 годзе, яна прад'явіла свае правы на трон Венгрыі. Папа Рымскі Мікалай IV, які прэтэндаваў на права прызначаць венгерскіх каралёў, падтрымаў яе кандыдатуру. У 1291 годзе яна была каранавана ў Неапалі, а неўзабаве перадала тытул і правы на прастол Карлу Мартэлу. Ці быў ён каранаваны невядома. Карл Мартэл не адрозніваўся славалюбствам і толькі пад уплывам маці ў 1294 годзе распачаў млявую спробу рэалізаваць свае правы, але падтрымкі венгерскай шляхты не атрымаў, нягледзячы на пастаянныя звады той з кіруючым каралём Венгрыі Андрашам III (Андрэем III). Неўзабаве Карл Мартэл памёр ад чумы ў Неапалі ў 1295 годзе ва ўзросце няпоўных 24 гадоў.

Венгерскую карону змог атрымаць сын Карла Мартэла Карл I Роберт (1288—1342), які заснаваў Анжуйскую дынастыю, што валадарыла ў Венгрыі да 1395 года.

Карл Мартэл быў блізкім знаёмым Дантэ Аліг'еры; пра яго нават ёсць згадванне ў «Боскай камедыі»: паэт сустракае душу памерлага Карла Мартэла ў трэцяй сферы Рая.

Шлюб і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

З 8 студзеня 1281 года Карл Мартэл быў жанаты на Клеменцыі Габсбургскай (1262—1293), дачцы імператара Рудольфа I і Гертруды Хохенберг. У шлюбе нарадзіліся:

Зноскі

  1. Record #140810412 // Общий нормативный контроль — 2012—2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons