Кармэн Амая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кармэн Амая
Carmen Amaya
Дата нараджэння 2 лістапада 1918(1918-11-02)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лістапада 1963(1963-11-19)[4][5][…] (45 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Іспанія
Муж Juan Antonio Agüero González[d]
Прафесія спявачка, bailadora flamenca, акцёрка
IMDb ID 0024213
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ка́рмэн Ама́я (ісп.: Carmen Amaya, 2 лістапада 1913, Барселона — 19 лістапада 1963, Багур) — іспанская танцоўшчыца, спявачка, актрыса кіно, легендарная выканаўца танца фламенка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Па паходжанні цыганка, дачка гітарыста Франсіска Амая (мянушка Эль Чына, Кітаец). Танцавала з шасці гадоў, разам з бацькам выступала ў барселонскім рэстаране «Сем варот». Яе талент першым заўважыў каталонскі мастацкі крытык Себасцьян Гаш. У 1923 выступіла ў Мадрыдзе. У 1929 дэбютавала ў Парыжы, мела велізарны поспех, выступала ў трупе Ракель Мельер.

Помнік Амае Кармэн у Садах Хуана Бросы, Барселона

З 1936 жыла і гастралявала за мяжой — у Партугаліі, ЗША, краінах Лацінскай Амерыкі, Францыі, Вялікабрытаніі, Паўднёвай Афрыцы. Атрымала высокія водгукі Артура Тасканіні і Леапольда Стакоўскага. З 1935 здымалася ў кіно, найбольш вядомая яе апошняя кінароля ў фільме «Сям’я Тарантос» (1963, цыганская версія Рамэа і Джульеты, з удзелам таксама Антоніа Гадэса). Выступала ў Белым Доме ў 1944 па запрашэнні прэзідэнта Рузвельта, у 1953 — па запрашэнні прэзідэнта Трумэна.

Вярнулася ў Іспанію ў 1947. З поспехам выступала ў краіне і гастралявала за мяжой да самай смерці.

Актрыса памерла 19 лістапада 1963. Пахавана на барселонскіх могілках Манжуік.

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

У парку Манжуік (у цяперашні час — Парк Хуана Бросы) ў 1966 быў узведзены помнік Кармэн Амае.

Зноскі

  1. Carmen Amaya // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 сакавіка 2024.
  2. datos.bne.es: El portal de datos bibliográficos de la Biblioteca Nacional de España — 2011. Праверана 9 сакавіка 2024.
  3. https://www.horizonteflamenco.com/figuras_carmen_amaya Праверана 8 красавіка 2018.
  4. Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  5. Carmen Amaya // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Hidalgo Gómez F. Carmen Amaya. Barcelona: Estudios P. M., 1995
  • Sevilla P. Queen of the gypsies: the life and legend of Carmen Amaya: flamenco in the theater age, 1910—1960. San Diego: Sevilla Press, 1999
  • Dublin, Anne (2009). Dynamic Women Dancers. Second Story Press. ISBN 978-1-897187-56-2. {{cite book}}: Няправільны |ref=harv (даведка)(недаступная спасылка)
  • Bois, Mario (1994). Carmen Amaya o la danza del fuego. Madrid: Espasa Calpe.
  • Hidalgo Gómez, Francisco (2010). Carmen Amaya. La biografía. Barcelona: Ediciones Carena.
  • Madridejos Mora, Montserrat (2012). El flamenco en la Barcelona de la Exposición Internacional (1929—1930). Barcelona: Edicions Bellaterra.
  • Madridejos Mora, Montserrat y David Pérez Merinero (2013), Carmen Amaya. Barcelona: Edicions Bellaterra.
  • Montañés, Salvador (1963). Carmen Amaya. La bailaora genial. Barcelona: Ediciones G.P.
  • Pujol Baulenas, Jordi y Carlos García de Olalla (2003). Carmen Amaya. El mar me enseñó a bailar. Barcelona: Almendra Music.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]