Кардамон
Выгляд
| Кардамон | |||||||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
|
Elettaria cardamomum (L.) Maton, 1811 | |||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||
Кардамон (Elettaria cardamomum) — кветкавая расліна сямейства Імбірныя (Zingiberaceae).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]
Кардамон — шматгадовая травяністая расліна з мясістым карэнішчам вышынёй да 1 м. Лісце ланцэтна-эліптычнае, скурыстае. Усе вегетатыўныя органы моцна пахнуць. Кветкі жоўтыя ў коласападобных суквеццях. Плод — каробачка.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Расліна пашырана ў вільготных горных лясах Паўднёвай Індыі. Культывуецца ў Індыі, Індакітаі, Паўднёвым Кітаі, на востраве Шры-Ланка. У нетрапічных краінах вырошчваецца ў аранжарэях.


Гаспадарчае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]У насенні маецца 3,5—7 % эфірнага алею. Кардамон выкарыстоўваюць як прыправу ў кандытарскай і тытунёвай прамысловасці, медыцыне.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кардамон- Кардамон настоящий: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)