Арувімі
Выгляд
| Арувімі | |
|---|---|
| фр. Aruwimi | |
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 1300 км |
| Басейн | 116,1 тыс. км² |
| Вадацёк | |
| Вусце | Конга |
| • Каардынаты | 1°13′27″ пн. ш. 23°35′08″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Конга → Атлантычны акіян |
|
|
|
| Краіна | |
Аруві́мі[1] (фр.: Aruwimi) — рака ў Афрыцы, у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, правы прыток ракі Конга.
Даўжыня каля 1300 км. Плошча вадазбору 116,1 тыс. км². Сярэдні расход вады каля 2000 м³/с[1]. Пад назвай Ітурэі бярэ пачатак у Сініх гарах, на захад ад возера Альберт, працякае па плато, а затым па ўпадзіне Конга. Шмат парогаў і вадаспадаў. Найбольшыя выдаткі вады ў перыяд дажджоў з сакавіка па кастрычнік. Суднаходная ў ніжнім цячэнні на 60[1] км ад вусця.
Зноскі
- 1 2 3 БелЭн 1996.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 515. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 38. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)