Каслінскі раён
| Каслінскі раён | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| | |||||
|
|||||
| Краіна | |||||
| Уваходзіць у |
|
||||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||||
| Дата ўтварэння | 27 лютага 1924 | ||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Плошча |
|
||||
|
|
|||||
| Часавы пояс | YEKT і UTC+5 | ||||
| Афіцыйны сайт | |||||
Каслінскі раён (руск.: Ка́сли́нский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і аднайменнае муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Чалябінскай вобласці Расіі.
Афіцыйная назва адміністрацыйнага раёна: горад Каслі і Каслінскі раён.
Адміністрацыйны цэнтр — горад Каслі (мае статус горада з тэрытарыяльным раёнам).
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Плошча — 3356 км², сельскагаспадарчыя ўгоддзі — 116700 га. Адзін з самых заселеных (53 населеныя пункты) раёнаў размешчаны паміж Чалябінскам (138 км) і Екацярынбургам (130 км). Найбліжэйшыя станцыі Паўднёваўральскай чыгункі: Маўк (25 км) і Кыштым (25 км). На тэрыторыі раёна найстарэйшыя паселішчы вобласці: Цюбук і Багарак.
Раён размешчаны ў паўночнай частцы лесастэпавай зоны Чалябінскай вобласці. На яго тэрыторыі размешчаны азёры Сунгуль, Сінара, Сілач, Каслі, Ірцяш, Кісягач; Патанінскія, Вішнёвыя горы. Бярозавыя лясы чаргуюцца з хваёвымі і змяшанымі, з невялікімі стэпавымі ўчасткамі. Глебы пераважаюць цёмна-шэрыя, падзолістыя.
Тэрыторыя 2786,54 км².
На тэрыторыі раёна размешчана частка Усходне-Уральскага дзяржаўнага (радыяцыйнага) запаведніка.