Краснаармейскі раён (Чалябінская вобласць)
| Краснаармейскі раён | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| | |||||
|
|||||
| Краіна | |||||
| Уваходзіць у | |||||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||||
| Дата ўтварэння | 13 студзеня 1941 | ||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Плошча |
|
||||
|
|
|||||
| Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Краснаармейскі раён (руск.: Красноармейский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і аднайменнае муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Чалябінскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
Адміністрацыйны цэнтр — сяло Міяскае.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Адзін з самых вялікіх па колькасці сельскіх жыхароў раёнаў вобласці. Размешчаны ўздоўж мяжы з Курганскай вобласцю. На захадзе прымыкае да абласнога цэнтра горада Чалябінска. На тэрыторыі раёна знаходзіцца помнік прыроды, месца масавага адпачынку возера Сугаяк.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Раённы цэнтр сяло Міяскае заснаванае ў 1736 годзе як вартаўнічая крэпасць на дарозе да Арэнбургскай крэпасці. На тэрыторыі раёна размешчаны шэраг старажытных паселішчаў: Брадакалмак, Руская Цеча.
Краснаармейскі раён утвораны 13 студзеня 1941 года з часткі тэрыторый Сасноўскага і Шчучанскага раёнаў, а таксама тэрыторыі, падпарадкаванай Капейскаму гарсавету.
12 кастрычніка 1959 года да Краснаармейскага раёна быў далучаны Брадакалмацкі раён.