Чабаркуль
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Чабаркуль (руск.: Чебаркуль) — горад (з 1951) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Чабаркульскага раёна Чалябінскай вобласці. Насельніцтва — 45,7 чалавек (2005). Заснаваны ў 1736 годзе.
Горад размешчаны на Паўднёвым Урале, на ўсходнім схіле Ільменскага хрыбта, на беразе возера Чабаркуль, чыгуначная станцыя ў 78 км на паўднёвы захад ад Чалябінска. Заснаваны ў 1736 годзе як ваеннае паселішча-крэпасць на мяжы рускіх і башкірскіх земляў. Чабаркульская крэпасць абараняла паўднёва-ўсходнія межы Расіі і была транзітным пунктам пры дастаўцы харчавання казачым войскам Паўднёвага Урала; пазней стала буйнай казачай станіцай.
Прамысловасць: АТ «Уральская кузня» (былы ліцейна-механічны завод: вытворчасць ліцця, паковак, зварачных канструкцый для машынабудавання і авіяцыі); кранавы завод, завод пячных канструкцый, шлакаблочны завод і інш.
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Валерый Іванавіч Карэтнікаў (нар. 1940) — беларускі кампазітар.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чабаркуль