Міжазерны (Чалябінская вобласць)
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
| ||||||||||||||||||||||
Міжазерны[2] (руск.: Межозёрный) — рабочы пасёлак у Верхнеўральскім муніцыпальным раёне Чалябінскай вобласці Расіі. Размешчаны на захадзе вобласці, каля мяжы з Рэспублікай Башкартастан, за 25 км на поўдзень ад горада Учалы, за 94 км на поўнач ад Магнітагорска і за 43 км ад Верхнеўральска.
Утварае Міжазернае гарадское паселішча ў складзе Верхнеўральскага раёна.
Насельніцтва — 6666 чал. (2021). Міжазерны быў утвораны ў 1956 годзе з пачаткам распрацоўкі кар’ера і здабычы меднай руды Учалінскім горна-абагачальным камбінатам і спачатку называўся XIX партз’ездам у гонар XIX з’езда КПСС, калі тут быў адкрыты першы кар’ер.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/OkPopul_Comp_2023_Site.xlsx — 2023.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — карта Чалябінскай вобласці