Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Браслаў)
Касцёл | |
Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі | |
---|---|
55°38′01″ пн. ш. 27°02′59″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Браслаў |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | неараманскі стыль |
Дата пабудовы | 1897 год |
Асноўныя даты | |
1824 — Пабудова |
|
Стан | Дзейнічае |
Сайт | waladarka.by |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі — рымска-каталіцкае сакральнае збудаванне ў Браславе, узведзенае ў 1824 і перабудаванае ў 1897.
У 2024 годзе касцёл атрымаў статус Малой базілікі.[1]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першыя дакладныя звесткі пра каталіцкую святыню ў Браславе датуюцца XV стагоддзем, калі на Замкавай гары збудавалі драўляны касцёл пад тытулам Маці Божай. Неаднойчы ён знішчаўся пажарамі (апошні раз у 1794).
У 1824 каля падножжа Замкавай гары паўстаў новы мураваны будынак. Аднак з прычыны невялікага памеру гэтай святыні, неўзабаве пачалі ўзводзіць новую, якую завяршылі да 1897.
Падчас гітлераўскай акупацыі Браслава пробашч касцёла Мечыслаў Акрэйц быў расстраляны нацыстамі за аказанне дапамогі яўрэям. У 1950 годзе храм быў зачынены і аддадзены пад збожжасховішча, але ўжо праз два гады вернікі дамагліся вяртання будынка парафіі.
У 1999 г. біскуп новаўтворанай Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслаў Блін прызначыў браслаўскі касцёл пад тытулам Нараджэння Маці Божай марыйным санктуарыем Маці Божай Валадаркі азёраў. 22 жніўня 2009 г. арцыбіскуп Кёльнскі кардынал Іахім Мейснер здзейсніў каранацыю папскімі каронамі цудатворнага абраза.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры неараманскага стылю. 3-нефная базіліка. Падоўжаны прамавугольны ў планс аб'ем накрывае 2-схільны дах. Сілуэт галоўнага фасада фармуюць кутнія пінаклі з шпілямі і высунутая наперад ярусная шатровая вежа-званіца, да якой вядуць выкладзеныя з буйных вапняковых блокаў сходы. У муроўцы выкарыстоўваецца мясцовы прыем г. зв. браслаўскай мазаікі[2].
Інтэр'ер
[правіць | правіць зыходнік]У галоўным алтары тут знаходзіцца цудадзейны абраз Маці Божай Браслаўскай, якую таксама называюць Маці Божай Манастырскай (гэта назва звязана з паходжаннем абраза). На тэрыторыі браслаўскай парафіі быў праваслаўны манастыр, які ўзнік у XV ст. на востраве возера Неспіш. У першай пал. XVII ст. там пасяліліся базыльяне, асабліва шанаваная вернікамі была цудадзейная выява Маці Божай. У 1832 г. ад удару маланкі ўспыхнуў пажар, які знішчыў усе пабудовы, ацалеў толькі абраз Маці Божай. Ён быў змешчаны ў браслаўскім касцёле.
Зноскі
- ↑ Касцёл у Браславе абвешчаны малой базылікай(нявызн.). catholic.by. Праверана 18 жніўня 2024.
- ↑ Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001.— 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Браслаў) на Вікісховішчы |