Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (Чарневічы)
Выгляд
Каталіцкі храм | |
Касцёл Святога Яна Хрысціцеля | |
---|---|
![]() | |
55°19′53″ пн. ш. 28°05′49″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Віцебская дыяцэзія |
Стан | дзейнічае |
![]() |
Касцёл Святога Яна Хрысціцеля — мураваны каталіцкі храм у в. Чарневічы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Касцёл пабудаваны ў 1920-1930-я гады. У 1950 годзе камуністычныя ўлады закрылі касцёл. Да 1990 года ў касцёле захоўвалі збожжа.
У 1991 годзе пробашчам парафіі стаў ксёндз Люцыян Паўлік, і парафіяне дабіліся ад уладаў вяртання касцёла вернікам. Першая святая імша пасля вяртання святыні была адпраўлена ў 1993 годзе у адноўленым касцёле.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры з рысамі канструктывізму. Вырашаны працяглым прамавугольным у плане аб’ёмам пад 2-схільным дахам. Да фасада далучана магутная трох’ярусная 4-гранная шатровая званіца. Плоскасныя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі і ўваходнымі праёмамі, крапаваны вуглавымі лапаткамі[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Узвышэння Святога Крыжа // Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін; фат. А. Л. Дыбоўскі. — Мінск : БелЭн, 2008. — С. 367.