Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла (Азярцы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкі храм
Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла
54°15′07″ пн. ш. 26°34′37″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Азярцы
Канфесія Каталіцызм
Епархія Віцебская дыяцэзія
Будаўніцтва 2007
Стан дзейнічае
Map

Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла — мураваны каталіцкі храм у аграгарадку Азярцы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Касцёл размешчаны насупраць былога сядзібнага дома Аскеркаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны ў 2007 годзе з цэглы. Са слоў мясцовых жыхароў, касцёл пабудавалі на месцы разабранай сядзібнай пабудовы.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад 2-схільным дахам, які над алтарнай часткай з бакавымі сакрысціямі пераходзіць у вальмавы, завершаны каркаснай шатровай сігнатуркай. Да фасада далучаны прытвор-званіца. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Касцёл Маці Божай Ружанцовай і Ісуса Хрыста // Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. — С. 10.
  • Марцынкевіч, Р. Новая святыня на Глыбоччыне / Р. Марцынкевіч // Веснiк Глыбоччыны. — 2007. — 18 ліп. — С. 1-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]