Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар францысканцаў (Удзела)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Каталіцкі храм
Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Удзела. Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і кляштар францысканаў.jpg
55°12′38,39″ пн. ш. 27°33′33,36″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Удзела
Канфесія Каталіцызм
Епархія Віцебская дыяцэзія
Архітэктурны стыль барока, класіцызм
Будаўніцтва 17661791 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000417шыфр 212Г000417
Стан дзейнічае

Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар францысканцаў — помнік архітэктуры барока з рысамі класіцызму ў в. Удзела, Глыбоцкі раён. Размяшчаецца ў цэнтры вёскі[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны ў 176691 гг. з цэглы на месцы драўлянага храма 1643 г., фундаванага разам з кляштарам францысканцаў Іосіфам Рыгоравічам Корсакам Удзельскім і яго жонкай Марыянай з Швыйкоўскіх[2]. Комплекс уключаў касцёл, жылы комплекс, гаспадарчыя пабудовы, цагляную агароджу з брамай-званіцай. Узорам для стварэння касцёла з'яўляўся базыльянская царква ў Беразвеччы[3]. Будаўніцтва мураванага жылога корпуса скончана ў 1805 г., гарэў у 1809 г[1]. У 1837 г. галоўны фасад увянчаны трохвугольным франтонам і пазбаўлены бакавых вежаў. У гэты ж час выканана афармленне інтэр'ера ў стылі класіцызму[3]

Кляштар скасаваны ў 1851 г., касцёл пераведзены ў парафіяльны. У 1910 г. парафія налічвала 2978 вернікаў. У 1948 г. закрыты савецкімі ўладамі. У 1988 г. ўтварыўся касцёльны камітэт, які ў 1989 г. вярнуў храм парафіянам і адрэстаўраваў яго пад кіраўніцтвам кс. Ю. Булькі[3].

У 2002 г. на тэрыторыі касцёла адкрыты помнік Св. Максіміліяну Кольбэ[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Інтэр'ер касцёла

Касцёл — трохнефавая 2-вежавая псеўдабазіліка[4] з паўцыркульнай апсідай і сіметрычнымі сакрысціямі па баках. Цэнтральны неф не мае верхняга асвятлення[4]. Усе нефы маюць аднолькавую вышыню і накрыты агульным двухсхільным дахам, што надае збудаванню важкую манументальнасць[4]. Познебарочны характар святыні відавочны толькі ў ніжняй частцы галоўнага фасада-нартэкса. Яго хвалістая плоскасць расчлянёна 2-граннымі пілонамі і калонамі, квадратнымі плакеткамі, арачнымі экседрамі, што стварае вытанчаную нюансіроўку святла і ценю[4]. Бакавыя і алтарны фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасценках[1][3].

Унутраная прастора падзелена на нефы 6 магутнымі чатырохграннымі пілонамі і перакрыта цыліндрычным скляпеннем на папружных арках і распалубках. Над прытворам размешчаны выгнутыя хоры[1], на якіх размяшчаўся 12-галосны арган[3]. Барочнае афармленне інтэр'ера ў 1809 г. зменена на класіцыстычнае. Сцены апяразаны шырокім карнізным поясам, крапаваны іанічнымі канелюраванымі пілястрамі. Пад храмам крыпта з 42 пахаваннямі манахаў-францысканцаў.

Кляштарны корпус

Кляштарны корпус вырашаны 2-павярховым П-падобным у плане будынкам, які быў злучаны з касцёлам калідорам. Ад кляштара захавалася адно крыло, іншыя разабраны ў 1882.

Перад галоўным фасадам касцёла па восі цэнтральнага ўвахода ў 2-й палавіне 19 ст. пабудавана з цэглы квадратная ў плане двух'ярусная класіцыстычная брама-званіца[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар францысканцаў // Кулагін, А.М. Каталіцкія храмы Беларусі / А.М. Кулагін ; фатограф А.Л. Дыбоўскі. – Мн., 2008. – С. 354.
  • Касцёл Бязгрэшнага зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі // Кулагін, А.М. Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А.М. Кулагін ; маст. І.І. Бокі. - Мн., 2000. – С. 152-153.
  • Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі // Хрысціянскія храмы Беларусі на фотаздымках Яна Балзункевіча. Пачатак XX стагоддзя / уклад.: А.М. Кулагін, У.А. Герасімовіч. – Мн., 2000. – С. 161.
  • Касцёл францысканцаў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С.В. Марцэлеў [і інш.]. – Мн., 1985. – С. 238-239.
  • Костел Непорочного Зачатия Девы Марии // Духовные святыни Витебщины = Geistliche heiligtuemer des Gebiest Witebsk / текст Н.И. Степаненко, В.Г. Синковец. - Витебск, 2007. – С. 24.
  • Марцынкевіч, Р. Тут зноў гучыць малітва Францішка з Асіза / Р. Марцынкевіч // Веснік Глыбоччыны. - 2002. - 24 ліп. - С. 3.
  • Мурзіч, А. Гісторыя касцёла ў вёсцы Удзела / А. Мурзіч // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). - 2006. - 21 кастр. - С. 2, 6.
  • Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 248-249.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]