Капліца Святога Антонія (Прошкава)
| Славутасць | |
| Капліца Святога Антонія | |
|---|---|
| | |
| 55°14′05″ пн. ш. 28°03′43″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Прошкава |
| Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
| Епархія | Віцебская дыяцэзія |
| Архітэктурны стыль | народнае дойлідства |
| Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
| Статус |
|
Капліца Святога Антонія — каталіцкі храм у Беларусі, у вёсцы Прошкава Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў паўночнай частцы вёскі, на могілках. Помнік народнага дойлідства. Пабудавана ў XIX ст. з дрэва. Адноўлена ў канцы XX ст.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]
Прамавугольны ў плане зруб з пяціграннай апсідай і бакавымі сакрысціямі. Двухсхільны гонтавы дах пераходзіць над апсідай у вальмавы гранёны. Над трохвугольным франтонам фасада ўзвышаецца двух’ярусная чатырохгранная вежа-званіца пад шатровым пакрыццём. Уваход праз нізкі прамавугольны прытвор пад двухсхільным пакрыццём. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах. Унутры зала перакрыта плоскай столлю. Над уваходам на ўсю шырыню храма балкон хораў, падтрыманы двума слупамі. Цэнтральны і бакавыя алтары выкананы ў тэхніцы стука пад шэры штучны мармур.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Капліца святога Рафаіла // Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — Мн., 2000. — С. 128.
- Касцёл Іаана // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 237.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх- Капліца Святога Антонія (Прошкава) на сайце Radzima.org
- Капліца Святога Антонія (Прошкава) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
