Касцёл Святой Тройцы і кляштар трынітарыяў (Орша)
Кляштар | |
Касцёл Святой Тройцы і кляштар трынітарыяў | |
---|---|
Жылы корпус | |
54°30′34,36″ пн. ш. 30°25′32,14″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Орша |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Архітэктурны стыль | трынітарыі |
Статус |
![]() |
![]() |
Касцёл Святой Тройцы і кляштар трынітарыяў — колішні каталіцкі комплекс, які існаваў у 1714—1832 гадах у Оршы. Захаваўся жылы корпус, размешчаны па вул. Камсамольскай, 21.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Фундаваны з драўляным касцёлам у 1714 г. Адамам і Уладзіславам Саковічамі. Да сярэдзіны 18 ст. узведзены мураваныя касцёл і жылы корпус. Скасаваны ў 1832 г., у 1835-40 гг. перабудаваны пад Акруговую лячэбніцу (дабудавана новае крыло). У 1836 г. касцёл (не захаваўся) (3-нефавая 4-вежавая базіліка) перароблены ў праваслаўны Васкрасенскі сабор, пазней пераабсталяваны пад аэраклуб (быў пазбаўлены вертыкальных дамінант — 4 вуглавых вежаў). У канцы 1950-х гг. зруйнаваны. Да касцёла далучаўся П-падобны ў плане 2-павярховы манастырскі корпус (захаваўся часткова), комплекс быў абнесены высокай мураванай агароджай з 2 брамамі ў стылі класіцызму.
Кляштар[правіць | правіць зыходнік]
Жылы корпус — помнік архітэктуры барока і позняга класіцызму. П-падобны ў плане (адно крыло не захавалася) 2-павярховы будынак пад вальмавым дахам, адзін тарэц якога закрыты фігурным барочным франтонам. Яго франтальнае вулічнае крыло было вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам пад вальмавым дахам. Вось сіметрыі фасада вылучалася шырокім 5-восевым рызалітам, завершаным ступеньчатым атыкам. Плоскасны фасад рытмічна чляніўся прамавугольнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраванымі на 1-м паверсе сандрыкамі. Рустоўкай быў вылучаны высокі цокальны паверх. Корпус мае галерэйную планіроўку з тыповымі прамавугольнымі келлямі, перакрытымі крыжовымі і цыліндрычнымі скляпеннямі.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Касцёл і кляштар трынітарыяў // Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — Мн., 2008. — С. 272—273.
- Кляштар трынітарыяў // Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — Мн., 2000. — С. 117.
- Манастыр трынітарыяў // Памяць. Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2000. — Кн. 2. — С. 460.
- Аршанскі кляштар трынітарыяў. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Святой Тройцы і кляштар трынітарыяў (Орша)
- Касцёл Святой Тройцы і кляштар трынітарыяў (Орша) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Кляштар трынітарыяў на сайце Radzima.org
- Касцёл Святой Тройцы (трынітарыяў) на сайце Radzima.org