Касцёл Святой Тройцы (Зэльва)
Славутасць | |
Касцёл Святой Тройцы | |
---|---|
![]() | |
53°09′01″ пн. ш. 24°48′23″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
Архітэктар | Юзаф Піюс Дзяконскі[d] |
Дата пабудовы | 1913 год |
Стан | дзейнічае |
![]() |
Касцёл Святой Тройцы — помнік архітэктуры неаготыкі ў г.п. Зэльва. Пабудаваны ў 1913 г. (архітэктар Іосіф Піус Дзяконскі).
Парафія створана ў 1407 г., сённяшні касцёл пабудаваны i асвечаны ў 1913 г., зачынены ў 50-х гг. i прыстасаваны пад краму, вернуты ў 1989 г.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]

Трохнефны аднаапсідны дзвюхвежавы мураваны будынак мае сіметрычна-восевую кампазіцыю, у якой дамінуюць двух’ярусныя масіўныя вежы, завершаныя складанымі па малюнку канічнымі шпілямі (першы ярус квадратны ў плане, другі — васьмігранны з вузкімі паўцыркульнымі праёмамі). Асноўны аб’ём накрыты высокім вальмавым дахам з двухпрыступкавай навіссю на галоўным фасадзе. Уваход вырашаны ў выглядзе адкрытай галерэі з шырокімі паўцыркульнымі і вузкімі стральчатымі праёмамі, партал уваходу з трохвугольным завяршэннем. Сцены асноўнага аб’ёму і пяціграннай алтарнай апсіды ўмацаваныя контрфорсамі, прарэзаныя стральчатымі вокнамі. У 1960-я гады касцёл быў перададзены калгасу імя Леніна, тут было сховішча збожжа, з 1988 г. — склад райспажыўсаюза.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Святой Тройцы (Зэльва)
- Касцёл Святой Тройцы (Зэльва) на сайце Radzima.org
- Касцёл Святой Тройцы (Зэльва) на сайце Глобус Беларусі (руск.)