Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінак (Слонім)
Славутасць | |
Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінак | |
---|---|
![]() | |
53°05′41″ пн. ш. 25°19′06″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
Ордэнская прыналежнасць | бернардзінцы |
Архітэктурны стыль | архітэктура барока[d], архітэктура ракако[d] і класіцызм |
Будаўніцтва | XVII—XVIII стагоддзі |
![]() |
Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і былы кляштар бернардзінак — рымска-каталіцкі культавы комплекс у г. Слоніме. Размешчаны па вул. Першамайская, 11.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9d/S%C5%82onim%2C_Bernardynski._%D0%A1%D0%BB%D0%BE%D0%BD%D1%96%D0%BC%2C_%D0%91%D1%8D%D1%80%D0%BD%D0%B0%D1%80%D0%B4%D1%8B%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96_%281922%29.jpg/220px-S%C5%82onim%2C_Bernardynski._%D0%A1%D0%BB%D0%BE%D0%BD%D1%96%D0%BC%2C_%D0%91%D1%8D%D1%80%D0%BD%D0%B0%D1%80%D0%B4%D1%8B%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96_%281922%29.jpg)
Кляштар бернардзінак у Слоніме фундаваны Кацярынай Канстанцыяй Юдзіцкай-Салатыцкай, Аляксандрам Юдзіцкім; спачатку ў К. Л. Сапегі была набыта драўляная сядзіба (называлася Валовіцкай), у якой пасяліліся запрошаныя з Вільні сёстры-бернардзінкі. Першапачатковы драўляны касцёл быў куплены ў бернардзінцаў, якія да гэтага часу пабудавалі для сябе мураваны. У 1645 г. манахіні пабудавалі драўляны касцёл, які згарэў у 1670 г. Новы мураваны касцёл асвячоны ў 1690 г. біскупам К. К. Бжастоўскім. У 1790 г. касцёл і кляштар зноў пашкоджаны пажарам, адбудаваны ў 1793 г. архітэктарам Ігнаціем Абадовічам.
У 1905 г. імператар Мікалай II дазволіў дзейнасць бернардзінак, якія капітальна адрамантавалі слонімскі прыстанак і праводзілі ў ім службу да 1907 г. Кляштарны комплекс быў абнесены суцэльнай мураванай агароджай з уязной барочнай брамай-званіцай (не захавалася, адноўлена), уключае касцёл і прыбудаваны да яго з паўднёва-заходняга боку жылы корпус, які ўтварае ўнутраны двор-карэ. 3 1914 г. ў жылым корпусе размяшчаюцца медыцынскія ўстановы. Касцёл дзейнічае.
- Старыя здымкі
-
1915 г.
-
1915 г.
-
1915—18 гг.
-
Б. Вайнштайн, 1918 г.
-
1922 г.
-
1926 г.
-
1927 г.
-
О. Дзярэчынскі, 1930 г.
-
1931 г.
-
1930-я гг.
-
1930-я гг.
-
1930-я гг.
-
1939 г.
-
1939 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
Касцёл
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0f/Kasciol_Biezzahannaha_Zacaccia_NPM_%28Slonim%29.jpg/220px-Kasciol_Biezzahannaha_Zacaccia_NPM_%28Slonim%29.jpg)
Касцёл — помнік архітэктуры барока, ракако і класіцызму. 1-нефавая базіліка, у кампазіцыі якой дамінуе 3-ярусная квадратная ў сячэнні вежа-званіца, вылучаная ў самастойны масіўны аб’ём. Верхні ярус вежы з больш насычанай дэкаратыўнай апрацоўкай (здвоеныя лапаткі, арачныя нішы) завершаны 4-схільным пакатым дахам. Аконныя праёмы дэкарыраваны франтонамі з галоўкамі крылатых херувімаў, раслінным арнаментам. Фасады крапаваны плоскімі пілястрамі, апяразаны прафіляванымі карнізам і фрызам. Да сцен алтарнай часткі прымыкаюць рознавялікія прамавугольныя ў плане сакрысціі. Уздоўж паўночнага фасада цягнецца нізкая прыбудова — капліца Крыжовага шляху. У час рамонту ў 1930-я гг. пад капітэлямі насценных пілястраў выяўлены ракайльныя картушы з надпісамі, якія прысвечаны пакутам Хрыста на шляху да Галгофы. Плоскасць паўкруглай апсіды, што арыентавана на плошчу, дэкарыравана фігурнай стукавай рамай, у якой было змешчана іканаграфічнае пано.
Інтэр’ер
[правіць | правіць зыходнік]Унутры зала перакрыта цыліндрычным скляпеннем з люнетамі, пераходзіць у больш вузкую паўкруглую апсіду. Сцены члянёны масіўнымі пілонамі, капітэлі якіх дэкарыраваны стылізаваным раслінным арнаментам. Начынне інтэр’ера (5 стукавых алтароў, амбон, спавядальня) выканана ў 1751—1764 гг. дэкаратарам Іаганам Гедэлем і яго памочнікам Антоніем паводле малюнкаў І. К. Глаўбіца. У вырашэнні алтароў сінтэзуюцца дэкаратыўная скульптура, жывапіс і прыкладное мастацтва.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/13/%D0%90%D0%B1%D1%80%D0%B0%D0%B7_%C2%AB%D0%91%D0%B5%D0%B7%D0%B7%D0%B0%D0%B3%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D0%B0%D0%B5_%D0%97%D0%B0%D1%87%D0%B0%D1%86%D1%86%D0%B5%C2%BB%2C_%D0%A5VII_%D1%81%D1%82._%D0%93%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D1%9E%D0%BD%D1%8B_%D0%B0%D0%BB%D1%82%D0%B0%D1%80_%D0%BA%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%91%D0%BB%D0%B0_%D0%91%D0%B5%D0%B7%D0%B7%D0%B0%D0%B3%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%97%D0%B0%D1%87%D0%B0%D1%86%D1%86%D1%8F_%D0%9D%D0%B0%D0%B9%D1%81%D0%B2%D1%8F%D1%86%D0%B5%D0%B9%D1%88%D0%B0%D0%B9_%D0%9F%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D1%8B_%D0%9C%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%96%2C_%D0%B3._%D0%A1%D0%BB%D0%BE%D0%BD%D1%96%D0%BC.jpg/220px-thumbnail.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ed/Castle_of_St._Andrew_%28inside%29.jpg/220px-Castle_of_St._Andrew_%28inside%29.jpg)
Галоўны алтар «Бязгрэшнае зачацце» 2-ярусны, у выглядзе здвоеных карынфскіх калон, выкананых у тэхніцы ружовага стука; на раскрапаваным антаблеменце размешчаяы скульптуры анёлаў. У цэнтры знаходзіцца абраз «Маці Божая з дзіцем», абапал — скульптуры евангелістаў. Другі ярус дэкарыраваны пілястрамі і валютамі, скульптурамі анёлаў; у цэнтры абраз «Святая Тройца». Вянчае алтар ляпны картуш «Глорыя». Па баках алтара размешчаны сядзячыя фігуры святых з атрыбутамі, анёлаў, вазы.
Меншыя па маштабе 4 бакавыя алтары («Укрыжавання Хрыста», «Св. Францыска», «Св. Юзэфа», «Абраза Найсвяцейшай Дзевы Марыі») нібы умураваны ў прасценкі і маюць аналагічную з галоўным алтаром кампазіцыю. Арнаментальная лепка (ракавіны, ракайлі, вазы, маскі жывёл), гіпсавая скульптура выкананы ў стылі ракако. Амбон вырашаны ў выглядзе фігурнай кафедры з балдахінам, аздобленым ракайлямі, вазамі, пуцці, атрыбутамі евангелістаў, драпіроўкамі, спавядальня пад балдахінам — у стылі ракако. Пры ўваходзе на 3-пралётнай аркадзе — хоры з арганам.
Каштоўным творам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва барока 17 ст. з’яўлялася печ у адной з сакрысцій, абліцаваная зялёнай паліванай кафляй з раслінным арнаментным малюнкам (у 1970 знішчана).
Жылы корпус
[правіць | правіць зыходнік]Жылы корпус прыбудаваны да касцёла ў 1720 г. пад кіраўніцтвам архітэктара І. Авадовіча. Утварае ўнутраны прамавугольны ў плане двор. Фасады рытмічна члянёны пілястрамі, контрфорсамі, дэкарыраваны прафіляваным карнізам. Паўднёва-заходні вугал корпуса вылучаны рызалітам рэфектажа з магутнымі контрфорсамі. Планіроўка галерэйная. У келлях і калідорах крыжовыя і цыліндрычныя скляпенні з распалубкамі. Пад будынкам — скляпеністыя сутарэнні.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
- Кулагін А. М., Ярашэвіч А. А. Слонімскі касцёл і кляштар бернардзінак // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 18. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінак (Слонім)