Катастрофа Іл-76 у Белгародскай вобласці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Катастрофа Іл-76 у Белгародскай вобласці
Агульныя звесткі
Дата 24 студзеня 2024
Час 11:12
Месца Расія Яблонава, Карачанскі раён, Белгародская вобласць, Расійская Федэрацыя
Паветранае судна
Мадэль Іл-76
Авіякампанія 117-ы ваенна-транспатрны авіяцыйны полк
Бартавы нумар RA-78830
Пасажыры 68 (паводле МА РФ)
Экіпаж 6
Выжылых 0

Раніцай 24 студзеня 2024 года ў Белгорадскай вобласці Расіі паблізу вёскі Ябланава (Карачанскі раён) пацярпеў крушэнне расійскі ваенна-транспартны самалёт Іл-76. Мінабароны РФ заявіла, што пры дапамозе зенітнага ракетнага комплекса з Харкаўскай вобласці Украіны быў збіты самалёт, які выконваў рэйс па маршруце аэрадром Чкалаўскі — Белгарад для перавозкі ўкраінскіх ваеннапалонных для абмену[1]. Падзенне самалёта адбылося на фоне расійскага ўварвання ва Украіне.

Самалёт[правіць | правіць зыходнік]

Бартавы нумар — RA-78830[2]. Прыпісаны да 117-га ваенна-транспартнага авіяцыйнага палка[3].

У склад экіпажа ўваходзілі 6 чалавек, у тым ліку[4][5][6]:

  • Камандзір паветранага судна (КПС) — Станіслаў Бяззубкін
  • Памочнік КПС — Уладзіслаў Чміроў[7][8]
  • Штурман — Аляксей Высокін
  • Бортінжынер — Андрэй Пілуеў
  • Борттэхнік — Сяргей Жыцінёў[9]
  • Бортрадыст — Ігар Саблінскі

Абставіны[правіць | правіць зыходнік]

Першыя паведамленні пра крушэнне пачалі паступаць у 11:12[10]. У 11:48[10] пра здарэнне паведаміў губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў. На месца прыбыла следчая група і супрацоўнікі МНС. Мінабароны РФ заявіла, што самалёт перавозіў 65 палонных украінскіх вайскоўцаў, якіх прывезлі ў Белгародскую вобласць на абмен. Непасрэдна перад паведамленнем аб падзенні самалёта, у рэгіёне аб’яўлялі пра ракетную пагрозу, а расійская армія заявіла пра збіты над вобласцю БПЛА[11][12]. Таксама, паводле заявы расійскага боку, на борце знаходзіліся шэсць членаў экіпажа і трое суправаджаючых. Да месца падзення вылецела камісія Паветрана-касмічных сіл. Настаяцель храма Дзімітрыя Салунскага ў сяле Яблонава паведаміў для ТАСС, што самалёт упаў за пяць-шэсць кіламетраў ад вёскі, пры гэтым разбурэнняў на зямлі няма[13].

Telegram-каналы SHOT і Mash напісалі, што абмен палоннымі паміж Расіяй і Украінай па формуле 192 на 192 павінен быў адбыцца 24 студзеня[14]. Як паведаміў кіраўнік камітэта Дзяржаўнай па абароне Андрэй Картаполаў, яшчэ адзін Іл-76 з каля 80 украінцамі развярнуўся пасля крушэння першага. Ён дадаў, што абмены палоннымі цяпер, верагодна, будуць пастаўленыя на паўзу[12].

Крыніца выдання «Українська правда» ва УСУ заявіла, што самалёт пацярпеў крушэнне ў выніку дзеянняў украінскай арміі[15]. Са слоў украінскіх СМІ і вайскоўцаў, самалёт перавозіў ракеты зенітна-ракетнага комплексу С-300 для абстрэлаў Харкаўскай вобласці[16][17][18]. Пасля «Українська правда» выдаліла са сваёй навіны словы крыніцы аб тым, што крушэнне Іл-76 пад Белгарадам стала следствам дзеянняў УСУ[19].

Заснавальнік Conflict Intelligence Team Руслан Левіеў у каментары Bild распавёў, што воблачка дыму ў небе на відэазапісе «вельмі падобна на тое, як быццам там выбухнула зенітная ракета комплексу СПА». На думку Левіева, тэхнічная магчымасць збіць самалёт была ў абодвух бакоў, аднак рабіць канчатковыя высновы рана[12].

Расследаванне[правіць | правіць зыходнік]

25 студзеня расійскія экстранныя службы знайшлі бартавы самапісец і перадалі яго следчым[20]. Следчы камітэт Расіі распачаў крымінальную справу аб тэракце пасля крушэння Іл-76. Паводле папярэдняй версіі СК, борт быў атакаваны з тэрыторыі Украіны[21].

У той жа дзень Служба бяспекі Украіны адкрыла крымінальную справу па артыкуле аб парушэнні законаў і звычаяў вайны[22].

1 лютага Следчы камітэт РФ заявіў, што паводле вынікаў генетычнай экспертызы «больш за 670 фрагментаў цел» з месца падзення належаць «шасці членам экіпажа, траім супрацоўнікам вайсковай паліцыі і 65 украінскім вайскоўцам»[23].

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасол па асаблівых даручэннях МЗС РФ Радзівон Мірошнік заявіў аб здзяйсненні Украінай «акта вар’яцкага варварства»[24].

У Мінабароны Украіны заявілі, што не могуць ні пацвердзіць, ні абвергнуць інфармацыю Мінабароны РФ аб украінскіх ваеннапалонных[24]. Саветнік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк заявіў, што «патрэбны час для ўдакладнення звестак»[25].

24 студзеня падчас сустрэчы з Уладзімірам Пуціным кіраўнік Чада Махамат Дэбі Ітна выказаў спачуванні ў сувязі з катастрофай[26].

Францыя адхіліла запыт Расіі аб правядзенні 24 студзеня пасяджэння Савета Бяспекі ААН аб збітым Іл-76, запланаваўшы яго на 25 студзеня[27].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. МО РФ заявило, что Киев совершил теракт, сбив Ил-76 в Белгородской области. ТАСС (24 студзеня 2024). Праверана 24 студзеня 2024.
  2. Аналитики: Ил-76 летел от границы с Украиной, а не к ней (руск.). DW (24 студзеня 2024). Праверана 24 студзеня 2024.
  3. ""Схемы": родственники подтвердили гибель трех членов экипажа Ил-76". Радио Свобода [руская]. 2024-01-24. Праверана 2024-01-25.
  4. Падение российского военного самолета Ил-76: все, что известно (руск.). Крым.Реалии (24 студзеня 2024). Праверана 25 студзеня 2024.
  5. ""Схемы": родственники подтвердили гибель трех членов экипажа Ил-76". Радио Свобода [руская]. 2024-01-24. Праверана 2024-01-25.
  6. Власти Оренбургской области опубликовали список погибших членов экипажа Ил-76, разбившегося под Белгородом (руск.). Meduza. Праверана 25 студзеня 2024.
  7. https://ria.ru/20240125/nebo-1923411099.html
  8. https://www.mk.ru/incident/2024/01/25/etot-samolet-zhdali-druzya-i-sosluzhivcy-rasskazali-o-pogibshem-v-il76-24letnem-letchikegeroe.html
  9. https://news.obozrevatel.com/russia/stali-izvestnyi-lichnosti-chlenov-ekipazha-sbitogo-pod-belgorodom-il-76-rodstvenniki-podtverdili-gibel-foto.htm
  10. а б В Белгородской области разбился военный самолёт Ил-76. Что утверждают Россия, Украина и на какие вопросы пока нет ответов (руск.). Настоящее время (телеканал) (24 студзеня 2024).
  11. "В Белгородской области упал Ил-76. Возможно, он перевозил пленных". Радио Свобода [руская]. 2024-01-24. Праверана 2024-01-24.
  12. а б в Крушение Ил-76 в Белгородской области. На его борту были украинские пленные, утверждает Минобороны РФ Онлайн «Медузы» (руск.). Meduza (24 января 2024). Праверана 24 студзеня 2024.
  13. В Белгородской области разбился военный самолет Ил-76 Минобороны России сообщило, что на борту находились 65 пленных военнослужащих ВСУ. Meduza (24 студзеня 2024). Праверана 24 студзеня 2024.
  14. В Белгородской области разбился военный самолет Ил-76 Минобороны России сообщило, что на борту находились 65 пленных военнослужащих ВСУ (руск.). Meduza. Праверана 24 студзеня 2024.
  15. На борту разбившегося под Белгородом Ил-76 находились 65 пленных военнослужащих ВСУ, которых везли на обмен — Минобороны РФ (руск.). The Insider (24 студзеня 2024).(недаступная спасылка)
  16. Под Белгородом упал военно-транспортный Ил-76. На его борту было 63 человека, все они погибли — Mash и 112 (руск.). The Insider (24 студзеня 2024).(недаступная спасылка)
  17. "В Белгородской области упал Ил-76. Возможно, он перевозил пленных". Радио Свобода [руская]. 2024-01-24. Праверана 2024-01-24.
  18. Источники «Украинской правды»: разбившийся Ил-76 перевозил ракеты С-300 (руск.). Meduza. Праверана 24 студзеня 2024.
  19. Минобороны Украины «выясняет информацию» о крушении Ил-76. «Украинская правда» писала, что его сбили ВСУ — но потом отредактировала сообщение. Meduza (24 студзеня 2024). Праверана 24 студзеня 2024.
  20. Найдены черные ящики разбившегося под Белгородом Ил-76 (руск.). Meduza. Праверана 25 студзеня 2024.
  21. "СК возбудил уголовное дело о теракте после крушения Ил-76". Ведомости [руская]. Праверана 2024-01-26.
  22. СБУ начала расследование в связи с крушением самолета Ил-76 (руск.). Meduza. Праверана 25 студзеня 2024.
  23. СК объявил, что идентифицировал останки всех погибших в катастрофе Ил-76 (руск.). Медуза (25 красавіка 2024).
  24. а б Представитель МИД РФ обвинил Украину в катастрофе Ил-76: «Киев совершил акт безумного варварства». Meduza (24 студзеня 2024). Праверана 24 студзеня 2024.
  25. "Russia accuses Ukraine of killing 65 of its own POWs by shooting down plane" [англійская]. Reuters. 2024-01-24. Праверана 2024-01-24.
  26. Глава Чада выразил соболезнования в связи с падением Ил-76 в Белгородской области
  27. Сергей, Березовский. Россия вышла из соглашения с Финляндией по приграничному сотрудничеству (руск.). Новости Mail.ru (24 студзеня 2024). Праверана 25 студзеня 2024.