Кацярына Тэкаквіта
Кацярына Тэкаквіта | |
---|---|
англ.: Kateri Tekakwitha | |
![]() | |
Дата нараджэння | 1656[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 красавіка 1680[2][3][…] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Беатыфікавана | 22 чэрвеня 1980 |
Кананізавана | 21 кастрычніка 2012 |
У ліку | святы, каталіцкі святы[d][5] і блаславёны[5] |
Дзень памяці | 14 ліпеня |
Заступніца | экалогія |
![]() |
Кацярына Тэкаквіта (магаўк: Kateri Tekakwitha)[6] — рымска-каталіцкая святая. Першая святая карэнная жыхарка Паўночнай Амерыкі. Дзень шанавання - 14 ліпеня.
Жыццё[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася ў іракезскай вёсцы Асэрненан на месцы сучаснага амерыканскага горада Орэсвіль у 1656 г. Бацька быў магаўкам, а маці — палоннай алганкінкай. Першае імя Тэкаквіта на мове магаўкаў значыць "лілея". У дзяцінстве перажыла воспу. Воспіны на твары сталі прычынай прыніжэння ў юнацтве. Яна часцяком хавала твар пад накрыўкай. Хвароба забіла яе бацькоў, таму ў далейшым выхоўвалася ў сям'і дзядзькі, правадыра магаўкаў.
Насуперак жаданню прыёмнага бацькі адмовілася ад шлюбу, у 19 гадоў прыняла хрысціянства і зарок бясшлюбнасці. Атрымала імя Кацярына ў гонар Святой Кацярыны з Сіены. Суседдзі распаўсюдзілі плёткі, нібы дзяўчына займалася чарадзействам. Каб пазбавіцца пераследу, яна пакінула радзіму і пераехала ў хрысціянскую абшчыну Кахнавакэ каля Манрэаля.
Езуіты, што наведвалі Кахнавакэ, сцвярджалі, што Кацярына была вельмі набожнай. Яна малілася за зварот у хрысціянства іншых магаўкаў, спала на шыпах, падчас посту сапсавала пах ежы, аднойчы нават падпаліла сябе. Захварэла і памерла 17 красавіка 1680 г. Пасля смерці воспіны на яе твары зніклі.
Шанаванне[правіць | правіць зыходнік]
Пасля пахавання Кацярына Тэкаквіта нібы тройчы з'яўлялася перад сваімі сяброўкамі і плябанам абшчыны. Да 1684 г. каля яе магільні была пабудавана капліца, што стала месцам для пілігрымак. Кацярына лічылася неафіцыйнай заступніцай Манрэаля. У XVIII ст. культ Кацярыны Тэкаквіта распаўсюдзіўся сярод індзейцаў Мексікі.
22 чэрвеня 1980 г. беатыфікавана Янам Паўлам ІІ[7]. 21 кастрычніка 2012 г. кананізавана Бенедыктам ХVI[8].
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118836625 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 3,0 3,1 Kateri Tekakwitha // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Kateri Tekakwitha // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 5,0 5,1 (unspecified title) Праверана 20 красавіка 2021.
- ↑ Напісанне на беларускай мове паводле catholic.by
- ↑ У нядзелю ў Ватыкане адбудзецца кананізацыя семярых благаслаўлёных
- ↑ Бэнэдыкт ХVI кананізаваў семярых благаслаўлёных
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кацярына Тэкаквіта
- Афіцыйная старонка святыні
- Каталіцкі інфармацыйны цэнтр