Кацярына Сіенская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кацярына Сіенская
італ.: Caterina da Siena
Свецкае імя Кацярына Бенінказа
Дата нараджэння 25 сакавіка 1347[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 красавіка 1380[1] (33 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Шануецца каталіцкая царква, англікане, евангелічная лютэранская царква Амерыкі
Кананізавана 1461
У ліку Настаўнік Цэрквы
Галоўная святыня моцы ў Санта-Марыя-сопра-Мінерва
Дзень памяці 29 красавіка; з 1628 года, каб не супадаць з днём памяці Пятра Веронскага, перасунуты на 30 красавіка; з 1969 года вернуты зваротна
Заступніца Італія, медсёстры, супраць пажараў, супраць цялесных спакус
Атрыбуты дамініканскі ўбор тэрцыярыяў, лілея, кніга, распяцце, сэрца, цярновы вянок, стыгматы, пярсцёнак, голуб, ружа, чэрап, мадэль царквы, мадэль карабля з папскім гербам
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Святая Кацярына Сіенская (устар. Катарына Сіенская, італ.: Caterina da Siena; народжаная Кацярына Бенінказа, італ. Caterina Benincasa; Caterina di Giacomo di Benincasa; 25 сакавіка 1347, Сіена — 29 красавіка 1380, Рым) — тэрцыярка дамініканскага ордэна, італьянскі рэлігійны дзеяч і пісьменніца позняга Сярэднявечча, якая пакінула мноства лістоў і містычнае сачыненне «Трактат аб Божым Провідзе». Займалася актыўнай палітычнай і міратворчай дзейнасцю, спрыяла вяртанню пап з Авіньёнскага палону ў Італію. Вяла надзвычай аскетычны лад жыцця і мела бачанні, з якіх асабліва вядомыя містычныя заручыны і стыгматызацыя. Прылічаная да ліку святых Каталіцкай царквой, з’яўляецца адной з самых шанаваных святых жанчын у каталіцызме, прызнаная адной з трох жанчын-Настаўніц Царквы, з’яўляецца апякункай Італіі і Еўропы; яе заступніцтва просяць хворыя на чуму і тыя, хто пакутуе ад галаўных боляў.

Жыццяпіс[правіць | правіць зыходнік]

Кацярына Бенінказа нарадзілася ў 1347 г. і была 24-м дзіцем у сям’і фарбавальшчыка з Сіены (Цэнтральная Італія). Ва ўзросце 12 гадоў Кацярына, згодна з жаданнем бацькоў, павінна была выйсці замуж, аднак глыбокая рэлігійнасць і багатае ўнутранае жыццё схілілі яе да таго, каб уступіць у трэці закон дамініканаў. У кляштары Кацярына навучылася чытаць і пазнаёмілася з навукай Касцёла. Кнігі і стасункі з вялікімі законнікамі сфармавалі яе духоўнасць і адкрылі шлях да незвычайных містычных перажыванняў.

Паводле ўласных словаў, яна перажыла «духоўныя заручыны» з Хрыстом. Сваім хрысціянскім жыццём, напоўненым самаахвярнай любоўю да бліжніх у імя Хрыста, яна прыцягнула да сябе шмат прыхільнікаў з усіх сацыяльных слаёў. Разам з тым з’явіліся і нядобразычліўцы, якія крытыкавалі яе за смеласць, што здавалася ім «непрыстойнаю». У 1376 г. Кацярына прыбыла ў Авіньён, дзе знаходзілася рэзідэнцыя Папаў, каб пераканаць тагачаснага Папу Грыгорыя XI вярнуцца ў Рым. Хоць і нельга сказаць, што гэта была выключна яе заслуга, але яе намаганні, напэўна, паспрыялі вяртанню, якое адбылося ўжо праз год.

Падчас падзелу Заходняга Касцёла Кацярына актыўна падтрымлівала законнага Папу і па яго просьбе пераехала ў Рым. Там яна і памерла ва ўзросце 33 гадоў, у апошнія гады жывячыся выключна Еўхарыстыяй. Яна пакінула мноства лістоў і «Трактат аб Божым Провідзе», дзе акрамя яе містычнага вопыту выказваецца таксама заклапочанасць станам тагачасанага Касцёла і грамадства. Святая Кацярына Сіенская заслужана лічыцца найвыдатнейшай жанчынай у хрысціянстве.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Чэрап св. Кацярыны Сіенскай у царкве Сан-Даменіка, Сіена
Libro della divina dottrina, c. 1475
  • Святая Брыгіта Шведская — іншая прыхільніца вяртання Пап з Авіньёна
  • Жанна д’Арк — іншая дзяячка Сярэднявечча, якая мела бачанні звыш і паўплывала на палітыку
  • Ганна Іванаўна Абрыкосава — рэпрэсаваная каталіцкая манашка, заснавальніца абшчыны сясцёр Марыі Кацярыны Сіенскай.

Зноскі

  1. а б BeWeB Праверана 14 лютага 2021.
  2. Union List of Artist Names — 2016. Праверана 13 лютага 2023.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Gigli. L’opere della serafica Santa Caterina da Siena (Siena and Lucca, 1707-54).
  • Karl Hase. Caterina von Siena. — Лейпцыг, 1864.
  • Герье. Кацярына Сіенская. — Веснік Еўропы. — 1892.
  • Tommaseo. Le Lettere di S. Caterina da Siena. — Florence, 1860.
  • Augusta Theodosia Drane. The History of St. Catherine of Siena and Her Companions. — 1899.
  • Margaret Roberts. Saint Catherine of Siena and Her Times. — 1906.
  • Johannes Jorgensen, Ingeborg Lund. Catherine of Siena. — 1938.
  • Sigrid Undset. Catherine of Siena. — 1954.
  • Joseph Marie Perrin. Catherine of Siena. — 1965.
  • Raimondo Sorgia, Alfredo Brasioli. Catherine of Siena. — 1975.
  • Igino Giordani. Saint Catherine of Siena — Doctor of the Church. — Boston: Daughters of St. Paul, St. Paul Editions, 1975.
  • Hrsg. L. Gnadinger. Caterina von Siena. — Olten und Freiburg, 1980.
  • Anne B. Baldwin. Catherine of Siena: A Biography. — 1987.
  • Allan Drummond, Cara Smith. Catherine of Siena. — 2004.
  • Giuliana Cavallini. Catherine of Siena. — 2005.
  • Mary O’Driscoll. Catherine of Siena: Passion for the Truth Compassion for Humanity. — 2005.
  • Suzanne Noffke. Catherine of Siena: Vision Through a Distant Eye. — 2006.
  • Francis Thomas Luongo. The saintly politics of Catherine of Siena. — 2006.
  • Catherine M. Meade. Catherine of Siena: To Purify the Church. — 2006.
  • Gerald Parsons. The Cult of Saint Catherine of Siena: A Study in Civil Religion?. — 2008.
  • Thomas McDermott. Catherine of Siena: Spiritual Development in Her Life and Teaching. — 2008.
  • Jane Tylus. Reclaiming Catherine of Siena: Literacy, Literature, and the Signs of Others. — 2009.
  • Josephine E. Butler. Catherine of Siena. A biography. — London, 1894.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]