Кацярына I (імператрыца расійская)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кацярына I
руск.: Екатерина I
2-я Імператрыца Расіі
28 студзеня 1725 — 17 мая 1727
Папярэднік Пётр I
Пераемнік Пётр II

Нараджэнне 5 (15) красавіка 1684[1]
Смерць 6 (17) мая 1727 (43 гады)
Месца пахавання
Род Скаўронскія[d]
Імя пры нараджэнні руск.: Марта Скавронская
Бацька Самуіл Скаўронскі
Маці Dorothea Skowrońska[d]
Муж Пётр I[3] і Johann Kruse[d]
Дзеці Ганна Пятроўна, Лізавета Пятроўна[4], Пётр Пятровіч[d][4], Наталля Раманава[d][4], Katherine Petrovna Romanov[d][4], Наталля Марыя Пятроўна[d][4], Margaret Petrovna Romanov[d][4] і Paul Petrovich Romanov[d][4]
Веравызнанне лютэранства, Праваслаўная Царква, Праваслаўная Царква і праваслаўе
Дзейнасць манарх
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага кавалер Ордэна Святога Аляксандра Неўскага ордэн Святога Аляксандра Неўскага ордэн Белага арла ордэн Святой Кацярыны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кацярына I, Марта Скаўронская (15 красавіка 1684 — 17 мая 1727) — расійская імператрыца (з 1721 як жонка дзейнага імператара, з 1725 як кіруючая імператрыца), другая жонка Пятра I Вялікага, маці імператрыцы Лізаветы Пятроўны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Марта Скаўронская паходзіла з беларускіх сялян Мінскага ваяводства, прыгонных Сапегаў, католікаў. Яе бацька Самуіл Скаўронскі  (ВД) (паводле іншых звестак, Янка Скаўрашчук, Скаварошчанка або Скавароцкі) збег у Інфлянты, дзе арандаваў фальварак каля Марыенбурга. Бацькі Марты памерлі ў час эпідэміі, яе ўзяў на выхаванне і перавёў з каталіцтва ў лютэранства пастар Э. Глюк  (бел. (тар.)) з Марыенбурга. У жніўні 1702 выйшла замуж за шведскага драгуна Ё. Рабэ.

На пачатку верасня 1702 пасля ўзяцця Марыенбурга расійскай арміяй трапіла ў палон да Б. Шарамецева  (руск.), які перадаў яе фаварыту цара Пятра I А. Меншыкаву, а той саступіў цару. Марта прыняла праваслаўе і атрымала імя Кацярына Аляксееўна.

3 1705 фактычная жонка цара, у 1710 атрымала тытул гасударыні. Выйшла замуж за цара ў лютым 1712, нарадзіла 8 дзяцей, з якіх засталіся 2 дачкі — Ганна (1708-28), герцагіня гальштэйнская, маці расійскага імператара Пятра III, і Лізавета (1709-62), будучая расійская імператрыца. Разам з Пятром I удзельнічала ў Пруцкім паходзе 1711 года  (руск.), дзе, ахвяраваўшы свае каштоўнасці, правяла збор грошай сярод афіцэраў і саддат, каб падкупіць турэцкага пашу і даць магчымасць арміі выйсці з акружэння. Пасля паходу Пётр I у 1714 заснаваў для ўзнагароджання жанчын ордэн святой Кацярыны. Мела ўплыў на цара. Вакол Кацярыны гуртавалася новая знаць, у тым ліку выхадцы з Беларусі: А. Меншыкаў, П. Ягужынскі, П. Шафіраў  (руск.) і іншыя. Кацярына I прымала ўдзел у барацьбе супраць групоўкі царэвіча Аляксея Пятровіча, каб адхіліць яго ад трона і забяспечыць яго сваім дзецям. У 1724 каранавана як імператрыца. У тым жа годзе ледзь не страціла статус з-за любоўнай сувязі са сваім камергерам В. Монсам  (руск.), які быў пакараны смерцю.

Пасля смерці Пятра I 28 студзеня 1725 дзякуючы падтрымцы гвардзейскіх палкоў і новай знаці на чале з А. Меншыкавым Кацярына I абвешчана імператрыцай. Сама Кацярына дзяржаўнымі справамі не займалася. У час яе панавання расійскі ўрад пачаў выкупляць з прыгону ў паноў на Беларусі і ў Літве братоў і сясцёр Кацярыны. Яны і іх нашчадкі ў 1742 ад імператрыцы Лізаветы Пятроўны атрымалі графскія тытулы (Скаўронскія, Гендрыкавы, Яфімоўскія). Пасля смерці Кацярыны I трон наследаваў сын царэвіча Аляксея Пятровіча Пётр II (17271730).

У гонар яе названы горад Екацерынбург, а таксама Кацярынінскі палац у Царскім Сяле.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Грыцкевіч А. Кацярына I // ЭГБ у 6 т. Т. 4. Мн., 1997.
  • Андреев В. Представители власти в России после Петра I: Репр. воспр. изд. 1871 г. Мн., 1990.
  • Буганов В. Екатерина I // Вопросы истории. 1994. № 11.