Перайсці да зместу

Менскае ваяводства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мінскае ваяводства)
Менскае ваяводства
лац.: Palatinatus Minscensis
польск. Województwo mińskie
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Менск
Дата ўтварэння 1565
Дата скасавання 1793
Плошча 55 500 км²
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 345 м
Менскае ваяводства на карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Менскае ваяводства (15661793) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVIII стагоддзях. Цэнтр — горад Менск.

Створана на тэрыторыі былога Мінскага княства ў выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1564—1566 гадоў[1]. Спачатку адміністрацыйна падзялялася на два паветы: Менскі і Рэчыцкі. З Кіеўскага ваяводства ў 1569 годзе перададзены Мазырскі павет (Мазыр, Капаткевічы, Лахва, Петрыкаў, Скрыгалава)[2][3].

Карта Менскага ваяводства

Ваеннае ліхалецце прычыніла павету вялікае спусташэнне. Сойм 1661 года характарызаваў стан ваяводства як «цалкам спустошаны маскоўскім непрыяцелем»[4].

У 1772 годзе ўсходняя частка ваяводства адышла да Расійскай імперыі і была ўключана ў Магілёўскую губерню. З 1793 года астатняя частка ваяводства перайшла да Расійскай імперыі і стала складовай часткай Мінскай губерні.

Выдатныя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Беларусь 1995.
  2. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. — ISBN 985-11-0378-0.
  3. Тэрыторыя, адміністрацыйны падзел. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя ў 2 тамах. Т. 1. — Мінск, 2005. — С. 34—39.
  4. Volumina legum: przedruk zbioru praw staraniem xx. pijarow w Warszawie od r. 1732 do r. 1782 wyd. T. 4. — Petersburg: J. Ohryzko,1859. — 518 s. — S. 386—389.